Дубна (Мастоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Дубна
Дубна, Belarus - panoramio.jpg
Царква Святога Мікалая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
1,66 км²
Насельніцтва
878 чалавек (2010)
Шчыльнасць
528,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
Дубна на карце Беларусі ±
Дубна (Мастоўскі раён) (Беларусь)
Дубна (Мастоўскі раён)
Дубна (Мастоўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Дубна (Мастоўскі раён)

Ду́бна[1] (трансліт.: Dubna, руск.: Дубна) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 14 км да паўночнага захаду ад Мастоў, за 48 км ад Гродна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, на правым беразе Нёмана[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1387 года ўжо як цэнтр воласці (лац.: districtu Dubnensi) з прывілея вял.кн. Ягайла[3], воласць Дубенскага «двара» ахоплівала абодва берага Нёмана. Пазней «двор» згадваецца ў прывілеі вял.кн. Казіміра ад 23.7.1483 года на дараванне возера побач з Дубнам віленскаму ваяводу Алехне Судзімонтавічу да раней падараванай суседняй Воўпы. У 1503 годзе вял.кн. Аляксандр даў Дубна з воласцю смаленскаму скарбніку кн. Канстанціну Крошынскаму, яго жонцы і нашчадкам, як кампенсацыю за страчаныя маёнткі на ўсходзе да часу пакуль яны не будуць вернуты ад маскоўцаў. Наданне пацвярджаў кн. Крошынскаму ў 1506, 1509, 1512, 1531 гадах вял.кн. Жыгімонтам Старым, а пасля смерці кн. Канстанціна пацвярджаў і яго жонцы кн. Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці на карысць каралевы Боны.[4]

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дубна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце.

Царква, 1915

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дубна апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 год — 1058 жыхароў, 424 двары[2].
  • 2010 год — 879 жыхароу

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Nr. 1. — Kraków, 1932. — S. 7.
  4. Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]