Уладзімір Паўлавіч Забела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Забела
Дата нараджэння 17 сакавіка 1939(1939-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 2021(2021-01-01) (81 год)
Адукацыя
Прафесія рэжысёр
Тэатр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Уладзімір Паўлавіч Забе́ла (17 сакавіка 1939, г. Вільнюс — 1 студзеня 2021) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1970 годзе Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. З 1970 года ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа, з 1973 года на Беларускім тэлебачанні. 3 1984 года галоўны рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. З 1986 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1987 года дэкан, з 1990 года — загадчык кафедры[1], з 1994 года — загадчык кафедры кіна-тэлемастацтва, у 1998—2012 і 2015—2018 гг. — загадчык кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання[2].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года. ‎ Памёр 1 студзеня 2021 года[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод пастановак: тэатральныя «Амністыя» М. Матукоўскага (1971), «Свой востраў» Р. Каўгвера (1972), «Цыліндр» Э. Дэ Філіпа (1985), тэлевізійныя «Завеі, снежань» паводле І. Мележа (1979) і інш. Аўтар творчых тэлепартрэтаў дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва, дакументальных тэлепраграм па гісторыі і духоўнай спадчыне беларускага народа[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)[1].

Зноскі

  1. а б в Д. М. Гіргель. Забела Уладзімір Паўлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. Уладзімір Паўлавіч Забела ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
  3. Уладзімір Паўлавіч Забела на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]