Уладзімір Пятровіч Байкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Байкоў
Дата нараджэння 15 студзеня 1951(1951-01-15) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Уладзімір Пятровіч Байкоў (нар. 15 студзеня 1951, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне трактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Трактарабудаванне», 1973; аспірантура, 1977).

Працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1977, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Трактары», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне энергаэфектыўных і экалагічна бяспечных хадавых сістэм трактараў і мабільных калёсна-гусенічных цягава-транспартных машын.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР» (1990), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследование упругих характеристик тракторных шин для решения задач динамики машинно-тракторных агрегатов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.05.03 / Бойков Владимир Петрович. — Минск, 1978.
  • Повышение эффективности эластичных движителей тракторов и сельскохозяйственных машин : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.05.03 / Бойков Владимир Петрович. — Минск, 1987.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савік М. П. Байкоў Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Бойков Владимир Петрович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 437.
  • Бойков Владимир Петрович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 56—57.