Уладзімір Пятровіч Міклуш
| Уладзімір Пятровіч Міклуш | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 13 верасня 1948 (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
Уладзімір Пятровіч Міклуш (нар. 13 верасня 1948, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1981), прафесар (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 верасня 1948 года ў Беразіно.
У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1971—1978 гадах працаваў старшым інжынерам, старшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі рамонту машын «Белсельгастэхнікі».
У 1978—1983 гадах — асістэнт, у 1983—1995 гадах — дацэнт, у 1995—2000 гадах — загадчык кафедры тэхналогіі і арганізацыі тэхнічнага сэрвісу Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта[1].
У 2000 годзе стаў дэканам факультэта тэхнічнага сэрвісу ў АПК Беларускага дзяржаўнага аграрна тэхнічнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць навуковых інтарэсаў: арганізацыя і эканоміка тэхнічнага сэрвісу, інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучальным працэсе.
Аўтар 90 навуковых і вучэбна-метадычных работ у галіне арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці, у т.л. «Арганізацыя рамонтна-абслугоўваючай вытворчасці і праектавання прадпрыемстваў тэхнічнага сэрвісу АПК» (навучальны дапаможнік).
Зноскі
- ↑ Кафедра технологии и организация технического сервиса(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2023. Праверана 15 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультет «Технический сервис в АПК» / Белорусский государственный аграрный технический университет; [В. П. Миклуш и др.]. ― [Б. м. : б. и., 2008?]
- На очередном рубеже. Кн. 2 : БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета : в 2 кн. ― Минск, 2009.