Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк
Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк | |
---|---|
руск.: Владимир Степанович Омельянюк | |
Дата нараджэння | 20 мая 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1942 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Уладзімір Сцяпанавіч Амельяню́к[1] (руск.: Владимир Степанович Омельянюк; 20 мая 1917 — 26 мая 1942) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў Мінску ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў пасёлку Дно Порхаўскага павета Пскоўскай губерні (сучасны горад і адміністрацыйны цэнтр Дноўскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі). У 1922 годзе сям’я пераехала ў Мінск[2]. Ва ўзросце 18 гадоў быў прызначаны адказным сакратаром Дзяржынскай раённай газеты. Паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. На пачатку вайны быў на практыцы ў Беластоку[2]. Пешшу вярнуўся ў Мінск і з жніўня 1941 г. пачаў дзейнасць у складзе Камароўскай падпольнай партыйнай групы, у лік арганізатараў якой уваходзіў яго бацька[2]. Займаўся напісаннем і распаўсюджаннем лістовак, падтрымліваў сувязь з партызанамі Мінскай вобласці і Дзяржынскім камуністычным падполлем, дапамагаў уцёкшым з палону чырвонаармейцам выйсці з горада. З мая 1942 г. У. Амельянюк член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і прызначаны рэдактарам падпольнай газеты «Звязда». Пасля выхаду першага нумара газеты акупанты кінулі вялікія сілы агентаў і правакатараў на пошук рэдакцыі і тыпаграфіі. 26 мая 1942 г (на восьмы дзень пасля выхаду газеты) У. С. Амельянюк быў забіты ў Міхайлаўскім завулку[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года У. С. Амельянюку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ён узнагароджаны Ордэнам Леніна.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Імем Героя названы вуліцы ў Мінску, Дзяржынску, Дно. У Мінску, непадалёк ад месца, дзе загінуў У. С. Амельянюк, устаноўлены памятны знак, а на доме, дзе ён жыў, — мемарыяльная дошка. 9 мая 1974 г. у пасёлку Самахвалавічы Мінскай вобласці ўстаноўлены помнік.
Матэрыялы пра сям’ю падпольшчыкаў Амельянюкоў прадстаўлены ў экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 34. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 ГЕРОЙ СОВЕТСКОГО СОЮЗА ОМЕЛЬЯНЮК ВЛАДИМИР СТЕПАНОВИЧ(руск.) // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 34. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Омельянюк Владимир Степанович на сайце «Героі краіны»(руск.)
- ГЕРОЙ СОВЕТСКОГО СОЮЗА ОМЕЛЬЯНЮК ВЛАДИМИР СТЕПАНОВИЧ(руск.) // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- Омельянюк Владимир Степанович(руск.) // Сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта