Уладзімір Сяргеевіч Маёраў
Уладзімір Сяргеевіч Маёраў | |
---|---|
Нараджэнне |
6 лістапада 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Сяргеевіч Маёраў (нар. 6 лістапада 1952, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны заатэхнік.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў старшым заатэхнікам Гомельскага міжгаспадарчага аб’яднання па вытворчасці свініны. Працаваў інструктарам арганізацыйна-інструктарскага аддзела Гомельскага аблвыканкама, арганізацыйнага аддзела Гомельскага райкама КПБ, аддзела арганізацыйна-партыйнай работы Гомельскага абкама КПБ. Быў старшынёй калектыўна-долевай гаспадаркі «Бабовіцкая» Гомельскага раёна. Займаў пасады першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама, старшыні Гомельскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Старшыні Гомельскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў
- Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна