Уладзімір Трафімавіч Воднеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Трафімавіч Воднеў
Дата нараджэння 14 ліпеня 1937(1937-07-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1997
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Трафімавіч Воднеў (14 ліпеня 1937, в. Азіна, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 1997) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1965), дацэнт (1968), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959; аспірантура, 1964).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1964—1979, у 1964—1970 — намеснік дэкана матэматычнага факультэта, 1971—1975 — дэкан спецфакультэта, 1976—1978 — намеснік дэкана факультэта прыкладной матэматыкі), Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1979—1988, начальнік упраўлення вышэйшых навучальных устаноў), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1988—1997, прарэктар па вучэбнай рабоце, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі).

Навуковыя інтарэсы: часткова праектыўныя прасторы; рыманава геаметрыя; методычнае забеспячэнне курсаў дыферэнцыяльнай геаметрыі і вышэйшай матэматыкі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Избранные вопросы дифференциальной геометрии / В. И. Ведерников, В. Т. Воднев. — Минск, 1972.
  • Малы матэматычны слоўнік / У. Т. Воднеў, А. Ф. Навумовіч, Н. Ф. Навумовіч. — Мінск, 1994.
  • Элементы линейной алгебры и аналитической геометрии : учебное пособие / Р. Ф. Апатенок [и др.]. — Минск, 1986.
  • Dictionnaire des mathématiques / [comp.]: V. Vodnev, A. Naoumovitch, N. Naoumovitch; traduit du russe par Irina Pétrova. — Moscou, 1993.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воднеў Уладзімір Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 252.
  • Воднев Владимир Трофимович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 48.
  • Воднеў Уладзімір Трафімавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — [Мінск, 1995]. — С. 6.1997.