Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі
Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1939 |
Узнагароды |
Уладзімір Уладзіміравіч Кумельскі (1884, Томск — 19 красавіка 1939) — беларускі актор, рэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў стваральнікам першага прафесійнага тэатра ў Магілёве, на падмурку якога ўзнік Рускі тэатр імя М. Горкага (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр ў Мінску). Першы склад трупы ён сабраў у 1928 годзе на акцёрскай біржы ў Маскве. Зімні сезон тэатр працаваў у Магілёве, летні — у Бабруйску. Перавага аддавалася добрай рускай драматургіі. У сваёй дзейнасці Кумельскі арыентаваўся на рэалістычныя традыцыі, у прыватнасці маскоўскага Малога тэатра. Ён валодаў тонкім мастацкім густам і арганічна спалучаў у сабе таленты акцёра, рэжысёра і кіраўніка. Праз тры гады пасля стварэння тэатра яго трупа лічылася адной з узорных у Беларусі. Пасля выступлення ў Мінску талент Кумельскага быў высока ацэнены. У 1931 годзе калектыў стаў называцца Першым рускім тэатрам БССР, а ў 1932-м — Дзяржаўным рускім тэатрам БССР. Самаму стваральніку было прысвоена званне заслужанага артыста БССР.
Майстра не стала ў 1939 годзе, пахаваны на Карабанаўскіх могілках у Магілёве