Уладзімір Фёдаравіч Рускіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Фёдаравіч Рускіх
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 1938
Альма-матар

Уладзімір Фёдаравіч Рускіх (нар. 1938 годзе, в. Вараж, Башкірская АССР) — беларускі спартсмен. Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 годзе скончыў Башкірскі рэспубліканскі тэхнікум фізічнай культуры. У 1963 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры і спорту». З 1963 года жыве і працуе ў Наваполацку. Стаяў ля вытокаў развіцця гарадской лёгкай атлетыкі. Працоўную дзейнасць пачынаў выкладчыкам фізвыхавання ў СШ № 14 г. Полацка.

У 1965 годзе стаў першым дырэктарам школы спартыўнай моладзі Наваполацка. Пасля працаваў трэнерам-выкладчыкам у розных дзіцячых спартыўных установах горада.

З 1988 года — трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР). Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1999). Падрыхтаваў чатырох майстроў спорту міжнароднага класа, 15 майстроў спорту.

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970), граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1971). Абіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Русских Владимир Федорович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : Беларусь, 2008. — С. 92.
  • Русских Владимир Федорович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 25.