Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адзнака «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь»

«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца:

  • высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку тым, хто працуе са спартсменамі-інвалідамі не меней чатырох гадоў, — за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд;
  • трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не меней чатырох гадоў, — за непасрэдную падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы;
  • першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы, якія працуюць з гэтымі спартсменамі не меней двух гадоў, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу;
  • трэнерам спартыўных школ і арганізацый, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не меней чатырох гадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]