Перайсці да зместу

Уладзімір Чопіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Чопіч
Род дзейнасці журналіст, палітык, ваенны
Дата нараджэння 8 сакавіка 1891(1891-03-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1939(1939-04-19)[1] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Чопіч (сербск.: Владимир Чопић; 8 сакавіка 1891, Сень — 19 красавіка 1938, Масква) — югаслаўскі камуніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся ў горадзе Сень у сям’і саматужніка. Па заканчэнні гімназіі вучыўся на юрыдычным факультэце Заграбскага ўніверсітэта.

З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны на службу ў аўстра-венгерскую армію. У красавіку 1915 трапіў у рускі палон. У маі 1918 у Маскве ўступіў у югаслаўскую камгрупу пры РКП (б), у лістападзе 1918 быў камандзіраваны ў Югаславію.

Дзеяч Кампартыі Югаславіі, уваходзіў у яе ЦК, з’яўляўся арганізацыйным сакратаром партыі (1919—1921). Быў абраны ў скупшчыну ад КПЮ. Быў дэлегатам КПЮ на V Кангрэсе Камінтэрна.

У 1925 годзе эміграваў у СССР. Навучаўся ў Міжнароднай ленінскай школе.

У 1937—1938 гадах удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. Камандаваў 15-й інтэрбрыгадай імя Лінкальна.

У 1938 годзе вярнуўся ў СССР. Рэдагаваў выданне Lenjinova dela.

Расстраляны 19 красавіка 1938 года. Пасмяротна рэабілітаваны рашэннем воінскай калегіі Вярхоўнага Суда СССР 10 чэрвеня 1958 года

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]