Заграбскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заграбскі ўніверсітэт
Sveučilište u Zagrebu
Юрыдычны факультэт
Арыгінальная назва Sveučilište u Zagrebu
Заснаваны 1669
Рэктар Алекса Беліш
Студэнты 56113 (2004)[1]
Выкладчыкаў 8080 (2004)[2]
Размяшчэнне Заграб, Харватыя
Сайт unizg.hr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак заграбскага ўніверсітэта і юрыдычнага факультэта з помнікам «Гісторыя харватаў»
Будынак філасофскага факультэта

Заграбскі ўніверсітэт (харв.: Sveučilište u Zagrebu, лац.: Universitas Studiorum Zagrabiensis) — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт Харватыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дыпломам рымскага імператара і венгерска-харвацкай караля Леапольда I ад 23 верасня 1669 года былі прызнаныя статус і прывілеі ўніверсітэцкай установы былой Акадэміі езуітаў, якая дзейнічала ў вольным каралеўскім горадзе Заграбе, сталіцы Каралеўства Харватыі і Славоніі. З гэтай даты пачынаецца гісторыя Заграбскага ўніверсітэта, які цэлых два стагоддзі вёў упартую барацьбу за тое, каб заняць такім чынам годнае месца сярод прадстаўнічых і аўтарытэтных сярэднееўрапейскіх акадэмій і ўніверсітэтаў.

Арганізацыя сучаснага ўніверсітэта ў 1874 годзе[правіць | правіць зыходнік]

Па ініцыятыве Іосіпа Юрая Штросмаера, біскупа Джакава і віднага мецэната харвацкай асветы і культуры, харвацкі парламент, прыняў заканадаўчую пастанову «аб універсітэце». На падставе артыкула закона 1874 года ў Заграбскім універсітэце прадугледжваліся чатыры факультэты: юрыдычны, тэалагічны, філасофскі і медыцынскі.

У 1990-я гады ўніверсітэт атрымаў вялікую аўтаномію, а таксама пачаў далучэнне да Балонскага працэсу.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час універсітэт складаецца з 29 факультэтаў, 3 акадэмій, 3 цэнтраў і 2 студэнцкіх цэнтраў.

Факультэты:

  • Факультэт сельскагаспадарчых навук
  • Архітэктурны факультэт
  • Хіміка-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
  • Faculty of Education and Rehabilitation Sciences
  • Факультэт электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
  • Факультэт харчовых і біятэхналогій
  • Лясны факультэт
  • Факультэт геадэзіі
  • Геатэхналагічны факультэт
  • Факультэт графічных мастацтваў
  • Факультэт фізічнай культуры
  • Факультэт права
  • Факультэт машынабудавання і суднабудавання
  • Металургічны факультэт
  • Факультэт горных навук, геалогіі і нафтаздабычы
  • Факультэт арганізацыі і інфарматыкі
  • Фармацэўтычна-біяхімічны факультэт
  • Філасофскі факультэт
  • Факультэт палітычных навук
  • Натуральна-матэматычны факультэт
  • Факультэт тэкстыльнай тэхналогіі
  • Факультэт транспартных навук
  • Ветэрынарны факультэт
  • Эканамічны факультэт - Вышэйшая школа эканомікі і бізнесу
  • Медыцынскі факультэт
  • Стаматалагічны факультэт
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт каталіцкай тэалогіі

Акадэміі:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]