Уладзімір Шатон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Шатон
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1929
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 жніўня 2009(2009-08-04)
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, мовазнавец

Уладзімір Шатон (1929, Рэчыца — 4 жніўня 2009, Мінск) — беларускі мовазнавец, педагог і перакладчык, лацініст.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы перакладамі «Пахвалы дурасці» Эразма Ратэрдамскага, «Песні пра зубра» Мікалая Гусоўскага (адзіны на сённяшні дзень беларускі пераклад гэтага твора, які захоўвае вершаваны памер арыгінала — элегічны двуверш), трактатаў «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» і «Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці» Андрэя Волана. Таксама пераклаў чатыры апавяданні Руноскэ Акутагавы[1][2]. У перакладзе У. Шатона на лацінскую мову выйшла паэма «Новая зямля» Якуба Коласа.

Зноскі

  1. Брама Расё; Нос; Павуцінкі // Далягляды. — Мн., 1990.
  2. Капы // Крыніца. № 6, 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Галасы з-за небакраю» / Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4