Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Шыпіла)
Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла
Дата нараджэння 1988
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, антраполаг
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Аляксандравіч Шыпіла (нар. 1988, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, гістарычны антраполаг, паэт.

Сын паэтаў Аляксандра і Людмілы Шыпілаў, сястра Наталля таксама паэтка і спявачка.

Вершы Уладзіміра Шыпілы публікуюць у «Дзеяслове»[1], дэбютаваў вершамі ў друку ў 2013 годзе таксама ў «Дзеяслове»[2]. У 2014—2015 гадах паэт напаткаў творчы крызіс. Удзельнік імпрэз мясцовых літаратурных суполак.[3] Тэксты Шыпілы публікуе беластоцкая «Ніва»[4].

Скончыў гістарычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру, аспірантуру. Вучыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, потым малодшы навуковы супрацоўнік (2016[3]), навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі. Займаецца гістарычнай фізічнай антрапалогіяй.[5]

У 2017 годзе далучыўся да акцыі ў абарону Курапат ад забудовы ў ахоўнай зоне мемарыяльнага комплексу.[5]

У 2020 годзе, 13 кастрычніка, разам з іншымі навукоўцамі ў абедзенны перапынак удзельнічаў у мірнай акцыі на цэнтральным ганку Акадэміі навук, трымаў у руках аркуш з цытатамі антыбелалерускага артыкула кіраўнікоў НАН Беларусі — акадэмікаў Кавалені і Гусакова[6]. Схоплены АМАПам, адбыў 7 сутак зняволення на Акрэсціна і ў Жодзіне[7]. Пасля гэтага звольнены з 1 студзеня 2021 года з Інстытута гісторыі НАН Беларусі[5][8]. У падтрымку Шыпілы і яшчэ некалькіх звольненых калег больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі Зварот супраць рэпрэсій. Таксама ў падтрымку Шыпілы падпісалі зварот польскія навукоўцы[5].

З лютага 2021 года жыве ў Польшчы.[5]

У 2021 годзе — стыпендыят Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук і Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве[pl].[9][10][11]

  1. Уладзімір Шыпіла. Ці вернуцца ўражанні былыя?.. Вершы // Дзеяслоў № 112, 2021. — С. 170.
  2. Уладзімір Шыпіла Тэрмінал твайго пачуцця // Дзеяслоў № 63, 2013. — С. 211—214.
  3. а б «Няспынная малітва за Беларусь» — знаёмімся з удзельнікамі ініцыятывы(нявызн.). old.catholic.by. Праверана 25 кастрычніка 2024.
  4. Уладзімір Шыпіла Водгук на кнігу Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й Пасьляслоўі» // Ніва № 47 (3471), 20 лістапада 2022.
  5. а б в г д Класкоўская, Вольга. Уладзімір Шыпіла: Фізічная антрапалогія ў Беларусі ў занядбанні і з’яўляецца філіялам расійскай . Новы Час (26 лютага 2024). Праверана 24 кастрычніка 2024.
  6. Академия Наук вышла на «сидячий» протест в Минске (руск.). charter97.org. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2025. Праверана 29 чэрвеня 2025.
  7. Свабода, Радыё. Пасьля сядзячага пратэсту на прыступках Акадэміі навук затрымалі антраполяга . Радыё Свабода (13 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2025. Праверана 29 чэрвеня 2025.
  8. Яшчэ аднаму супрацоўніку Інстытута гісторыі не падоўжылі кантракт(нявызн.). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (25 лістапада 2020). Праверана 24 кастрычніка 2024.
  9. Ćwiklińska, Monika. Stypendia dla środowiska akademickiego z Białorusi(нявызн.). Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla PAN - Instytut Historii PAN (5 лютага 2021). Праверана 16 студзеня 2026.
  10. Stypendia dla białoruskich naukowców od Instytutu Historii PAN i Niemieckiego Instytutu Historycznego (польск.). Nauka w Polsce. Праверана 16 студзеня 2026.
  11. Stypendia dla białoruskich naukowców od Instytutu Historii PAN i Niemieckiego Instytutu Historycznego (польск.). wnp.pl (4 лютага 2021). Праверана 16 студзеня 2026.