Уладзіслаў Грыневіч
| Уладзіслаў Грыневіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы |
В. Грывіч Гр-віч В. Грыневіч |
| Дата нараджэння | 1897 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 чэрвеня 1978 |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Мова твораў | беларуская |
Уладзіслаў Адамавіч Грыневіч (1897—1978) — заходнебеларускі пісьменнік, фатограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1897 годзе на хутары Юльянова Параф’янаўскай воласці Віленскага павета Віленскай губерніі (цяпер — вёска Струкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці). Перад вайной вучыўся ў Віленскім хіміка-тэхналагічным вучылішчы. З 1915—1918 гг. эвакуіраваны ў Расію, быў актывістам беларускіх арганізацый Казані: уваходзіў у беларускі гурток «Пралеска», Усебеларускі сход Казані, сход Беларускай Казанскай рады. У 1921 г. вярнуўся на Бацькаўшчыну, дзе працаваў рэдактарам газеты «Крыніца». У пачатку 1922 г. выехаў у Чэхаславакію, вучыўся ў Вышэйшым тэхнічным універсітэце ў Празе (СVUT). Прымаў удзел у працы беларускіх арганізацый. Вучобу, відаць, не закончыў і ў 1925—1926 гг. (?)[калі?] вярнуўся ў Вільню. У 1925 г. пераехаў у БССР. 29 кастрычніка 1925 г. згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б «Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху», дзе названы «несумненным польскім шпіёнам».
Быў рэпрэсаваны. Звестак аб яго жыцці з 1930 да 1955 г. няма. Прыкладна з 1955 г. жыў у Бярозе.
Дэбютаваў у 1918 г. Друкаваўся на старонках «Беларускага шляху», «Студэнцкай думкі», «Родных гоняў» і інш. Быў адзіным у тагачасным заходнебеларускім руху празаікам, хто засцерагаў сваё аўтарскае права.
Захапляўся фатаграфіяй. У 1930 г. Беларускае культурнае таварыства ў Вільні арганізавала мастацка-этнаграфічную выстаўку, на якой экспанаваліся малюнкі Язэпа Драздовіча, абразы і малюнкі Пятра Сергіевіча і этнаграфічныя фотаздамкі Грыневіча. У старасці працаваў у Бярозаўскай школе № 1 кіраўніком фатаграфічнага гуртка.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Ганна Уладзіміраўна, у дзявоцтве Багдановіч, — паходзіла з вёскі Лазова, сваякі выехалі ў Польшчу. Дачка — Галіна Уладзіславаўна — выкладчыца ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, памерла ў 2006 г. Унук жыў у Расіі.
Пахаваны на старых могілках у Бярозе.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- На рэках Бабілёну / В. Грыневіч // Беларускі шлях. — 1918. — № 73. — С.; № 75. — С.; № 78. — С.; № 84 — 86. — С. (Перадрук: ARCHE. — 2009. — № 3(78). — Сакавік. — С. 613—621.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794―1991: Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. / Леанід Маракоў. Т. 1: Абрамовіч — Кушаль. — Мн.: Athenaeum, 2002. — 479 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Перед крутым поворотом: Тенденции в политической и духовной жизни Беларуси (1925—1928 гг.): Отражение времени в архивных документах / БелНИИДАД и др.; [Авт.-сост.: Р. П. Платонов (рук.) и др.; Под общ. ред. Р. П. Платонова]. — Мн.: БелНИИДАД, 2001. — 309, [1] с. — ISBN 985-6099-70-6.
- Вернутае імя. 2020
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Бярозаўскім раёне
- Пахаваныя ў Бярозе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Фатографы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай