Студэнцкая думка (1924)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Студэнцкая думка»
Арыгінальная
назва
Студэнцкая думка
Тып часопіс
Галоўны рэдактар Адольф Зянюк, Ігнат Гагалінскі, Кастусь Глінскі, Янка Шутовіч, Мікалай Восіпавіч Шкялёнак і Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Палітычная прыналежнасць Беларускі студэнцкі саюз
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Студэнцкая думка» — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюза. Выдаваўся ў 19241926, 19281930, 1935 гг. у Вільні на беларускай мове. Рэдактары-выдаўцы: А. Зянюк, І. Гагалінскі, К. Глінскі, Я. Шутовіч, М. Шкялёнак, С. Станкевіч, М. Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «вгульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Змяшчаў хроніку найважнейшых падзей грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Узнімаў праблемы філасофіі, культуралогіі і паліталогіі, нацыянальна-культурнага адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. Выйшла 15 нумароў, з іх 1 канфіскаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]