Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі
Праўдзіц[d]
Праўдзіц[d]
Месца пахавання
Род Брахоцкія
Бацька Аляксандр Брахоцкі[d]
Маці Аліна з Мінейкаў[d]
Дзеці Stanisław Brochocki
Адукацыя

Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі (1857 — 1932) — землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Брахоцкіх герба «Праўдзіц». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Брахоцкага (1819—1869) і яго другой жонкі Аліны з Мінейкаў (каля 1830-?).

Уладзіслаў Тамаш актыўна займаўся гаспадаркай і хутка давёў яе да высокага ўзроўню. Уладар радавога маёнтка ў Малым Мажэйкавым (дастаўся ад бацькоў), Морына (перайшоў у спадчыну ад бяздзетнага брата бацькі Антонія Брахоцкага) і Вераскава (атрымаў у спадчыну ад бяздзетнага Уладзіслава Брахоцкага).

У 1893 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.

Перад Першай сусветнай вайной ва ўсіх сваіх маёнтках арганізаваў бясплатныя польскія школы. У Вераскаве адчыніў вінакурню і пілараму. Ахвяраваў грошы на будаўніцтва першага польскага тэатра ў Вільні. Першая сусветная вайна падарвала гаспадарку і давяла яго да заняпаду, але потым на працягу некалькіх год вывеў яе на даваенны ўзровень.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў Тамаш быў два разы жанаты. Ад першага шлюба з Сафіяй Моль у яго было сямёра дзяцей:

  • Аляксандр, атрымаў пасля смерці бацькі Морынава;
  • Станіслаў, у спадчыну атрымаў Вераскава;
  • Валенты (памёр у 1917 годзе ва ўзросце 24 год);
  • Анджэй, атрымаў Малое Мажэйкава,
  • Алена;
  • Марыя;
  • Ганна.

Другі раз жаніўся пасля смерці жонкі на Катажыне Балінскай і дзяцей ужо з-за ўзроста не меў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.