Морына
Выгляд
Аграгарадок
Морына
| ||||||||||||||||||||||||||
Мо́рына[2] (трансліт.: Moryna, руск.: Морино) — аграгарадок[3] у Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 10 км на паўднёвы захад ад Іўя, за 148 км ад Гродна, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля Нёмана[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XIV стагоддзя навагрудскі князь Карыбут Альгердавіч даў Морына з возерам Лаўрышаўскаму манастыру.
У XVII стагоддзі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1739 годзе ў Іўеўскай парафіі, уласнасць Навасельскага. У XIX — пачатку ХХ стагоддзяў вёска ва Уселюбскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Да 2017 года Морына было цэнтрам Морынскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1885 год — 660 жыхароў, 57 двароў.
- 1897 год — 854 жыхары, 133 двары.
- 1921—1939 гады — 671 жыхар, 130 двароў.
- 1970 год — 945 жыхароў.
- 1999 год — 524 жыхары, 253 двары[4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Каля паселішча знаходзіцца стаянка эпохі мезаліту (VIII—V тысячагоддзі да н.э.), з 0,3 км ад заходняй ускраіны паселішча ва ўрочышчы Стрыйнава[4] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000304. - Свята-Троіцкая царква (пачатак ХХ стагоддзя; 1865) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000740.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Ивьевского районного Совета депутатов от 27 июня 2011 года № 35 «О преобразовании некоторых населенных пунктов района в агрогородки»(недаступная спасылка).
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 года № 245 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». pravo.by.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Морына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 523. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Морына
