Тамаш Мінейка (пісар земскі ковенскі)
Тамаш Мінейка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1730 | ||||||
Смерць | 1834 | ||||||
Род | Мінейкі[d] | ||||||
Член у | |||||||
Бітвы |
Тамаш Мінейка (1730—1834) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, пасол на Чатырохгадовы сойм у 1790 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Францішка.
Староста стаклішскі, судзіўся са стаклішскімі мяшчанамі па справах аб іх павіннасцях у каралеўскім задворным асэсарскім судзе. Па пратэкцыі біскупа інфлянцкага Юзафа Касакоўскага заняў урад пісара земскага ковенскага (1785—1793).
Удзельнік Чатырохгадовага сойма, уваходзіў у Таварыства прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. Як віленскі сенатар браў удзел у галасаванні па Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Быў у апазіцыі да Гуга Калантая, які выступаў супраць шляхецкіх вольнасцей.
Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі 1794 года. Увайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады як прадстаўнік Прэнскага павета, пасля член Ваеннай дэпутацыі рады. Уваходзіў у Цэнтральную Дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага як член аддзела інструкцыі, але не займаў кіраўніцкіх пазіцый.
У пачатку 1795 года на сойміку Ковенскага павета абраны маршалкам шляхты і пісарам земскага суда, што выклікала пратэсты кансерватыўнай шляхты. У 1808 годзе набыў у Даўгялаў маёнтак у Дубніках памерам у 6000 гектараў. Памёр ва ўзросце 104 гадоў[1][2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Пжасмыцкай, з якой меў дзяцей Міхала (каля 1770 — ?) і Рафала. Унук — Тамаш Мінейка — быў віленскім губернскім і павятовым маршалакам шляхты.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінейка Тамаш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 351. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.