Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
1959 — 1962

Нараджэнне 27 снежня 1923(1923-12-27)
Смерць 11 снежня 2017(2017-12-11) (93 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За адвагу» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Ульяна Феакцістаўна Крышталевіч (27 снежня 1923, в. Зачарэўе, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года на камсамольскай, савецкай, партыйнай і гаспадарчай рабоце ў Міёрскім, Браслаўскім і Пліскім раёнах, у 1967—1974 гадах 1-ы сакратар Докшыцкага райкама КПБ. З 1974 года намеснік міністра сацыяльнага забеспячэння БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1967 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1970—1974 гадах.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве.

У 1995 годзе паставіла свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крышталевіч Ульяна Феакцістаўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 516.
  • Кришталевич, У. Ф. Ульяна, обыкновенный человек / У. Ф. Кришталевич; беседовала И. Гуринович // Советская Белоруссия. — 2004. — 12 нояб.