Пліскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пліскі раён
Краіна Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Вілейская вобласць (1940—1944), Полацкая вобласць (1944—1954), Маладзечанская вобласць (1954—1960), Віцебская вобласць (1960—1962)
Адміністрацыйны цэнтр Пліса (да 1950), Падсвілле (пасля 1950)
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 снежня 1962
Плошча 1 000 км²
Пліскі раён на карце

Плі́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401962 гадах. Цэнтр — в. Пліса, з 1950 г. — в. Падсвілле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. Плошча раёна 1 тыс. км² (1941 г.). 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў:

З 20 верасня 1944 года Пліскі раён у Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Віцебскай абласцях.

16 ліпеня 1954 года скасаваны Асінаўскі, Валодзькаўскі, Верацейскі, Востраўскі, Вуглоўскі, Зашчэсленскі, Каралевіцкі, Кукроўскі, Міцькаўскі сельсаветы, утвораны Зябкаўскі, Псуеўскі і Ясевіцкі сельсаветы, Стральцоўскі сельсавет быў перайменаваны ў Дворнаўскі сельсавет, Кульгайскі сельсавет — у Старынкаўскі[1]. 10 сакавіка 1958 года Старынкаўскі сельсавет быў перададзены Дзісенскаму раёну. 28 чэрвеня 1958 быў утвораны Падсвільскі пасялковы савет, да якога перадалі ўсе населеныя пункты Свільскага сельсавета. 24 красавіка 1959 года скасаваны Прошкаўскі сельсавет. 3 кастрычніка 1959 года да раёна былі далучаны Завуццеўскі, Малінаўскі, Старынкаўскі і Язненскі сельсаветы скасаванага Дзісенскага раёна.

25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Глыбоцкі і Мёрскі раёны.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пліскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 514. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.