Умару Бангура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Умару Бангура
Umaru Bangura.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1987(1987-10-07)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Швейцарыі Цюрых
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Сцяг Сьера-Леонэ Майці Блэкпул (Фрытаўн)
2005 Сцяг Англіі Уотфард
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Сцяг Нарвегіі Хёнефас 123 (7)
2011—2013 Сцяг Нарвегіі Хаўгесун 81 (1)
2014—2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 58 (0)
2016— Сцяг Швейцарыі Цюрых 41 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006— Сцяг Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ 43 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 мая 2018

Умару Бангура (англ.: Umaru Bangura; нар. 7 кастрычніка 1987, Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — сьералеонскі футбаліст, абаронца швейцарскага клуба «Цюрых» і нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме, пазней некаторы час выступаў за моладзевы склад англійскага «Уотфарда».

З 2006 года доўгі час выступаў у чэмпіянаце Нарвегіі. У сезоне 2013 разам з «Хаўгесунам» выйграў бронзавыя медалі.

У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад мінскага «Дынама»[2]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону.

У сезоне 2015 вярнуўся ў склад і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. 4 жніўня 2016 года стала вядома аб пераходзе Бангуры ў швейцарскі «Цюрых»[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З 2006 года выступае за зборную Сьера-Леонэ, дзе з’яўляецца трывалым іграком асновы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Нарвегіі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Нарвегіі: 2013
  • Сцяг Беларусі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
  • Сцяг Швейцарыі Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2018
  • Сцяг Швейцарыі Пераможца Чэлендж-лігі: 2017
  • Сцяг Сьера-Леонэ Найлепшы футбаліст Сьера-Леонэ: 2013[5]
  • Сцяг Беларусі У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]