Умбры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Народы Італіі ў VI стагоддзі да н.э.

Умбры — старажытны італійскі народ, які сфарміраваўся ў Паўночнай Італіі яшчэ ў канцы бронзавага веку, але затым пад націскам этрускаў частка ўмбраў (сабіны[1]) мігравалі на поўдзень паўвострава (у землі оскаў), дзе паклала пачатак самнітам. Да пачатку нашай эры умбры былі заваяваны рымлянамі і раманізаваны. Народ умбраў даў назву рэгіёну Умбрыя.

Большасць даследчыкаў лічаць умбраў нашчадкамі другой індаеўрапейскай хвалі (пасля продкаў лацінаў і сікулаў) і атаясамляюць іх з культурай Вілановы[2].

Выяўленыя ў 1444 годзе ігувінскія табліцы пралілі святло на рэлігію ўмбраў. Пантэон багоў умбраў уключаў Феронію, Валенцію, Мінерву і некаторых іншых. У храмах узводзіліся бронзавыя статуі божаствам.

Умбры заставаліся незалежным саюзам абшчын да заваявання рымлянамі. Палітычнае жыццё ўмбраў было абмежавана памерамі ўмбрыйскіх гарадоў. Сацыяльная структура была падзелена на выразныя групы, заснаваныя на ваенных рангах. У часы кіравання Аўгуста чатыры ўмбрыйскія арыстакраты сталі сенатарамі, а сям'я імператара Нервы была родам з Умбрыі.

Рымляне ўпершыню ўступілі ў кантакт з умбрамі ў 310 годзе да нашай эры і завяршылі іх заваяванне прыкладна ў 260 годзе. Падчас самніцкіх войнаў умбры выступалі на баку варожай Рыму кааліцыі. Пасля аб'яднання Італіі некаторыя ўмбры атрымалі поўнае грамадзянства або грамадзянства без права голасу. Паводле Юліева закона ў 89 годзе ўсе ўмбры атрымалі рымскае грамадзянства.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Момзен Т. История Рима. Гл. V.