Сікулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Схема рассялення дагрэчаскіх народаў Сіцыліі (злева направа: элімцы, сіканы, сікулы)

Сікулы (лац.: Siculi, грэч.: Σικελοί) — старажытны народ вострава Сіцылія. У адрозненне ад сіканаў іх лічаць індаеўрапейцамі, якія прасочваюцца ва ўсходняй Сіцыліі з канца бронзавага веку.

Паводле падання, сікулы раней жылі ў Лацыі, аднак былі выцеснены абарыгенамі. Паводле археалагічных даных, сікулы прыбылі на востраў у канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. і прынеслі з сабой мастацтва апрацоўкі жалеза (раней на востраве выкарыстоўвалася бронза) і прыручаных коней. З сікульскіх некропаляў найбольш вядомая Панталіка каля горада Сіракузы; яшчэ адзін некропаль выяўлены каля Нота. Пахаванні сікулаў «печкавага» тыпу маюць форму пчаліных вулляў.

Магчыма, сікулы ўпершыню згадваюцца ў егіпецкіх надпісах як адзін з «народаў мора» (шэкелеш).

Сікульская мова вядома па субстратнай лексіцы, а таксама шэрагу кароткіх надпісаў на пасудзінах грэчаскім алфавітам. Вядомыя таксама два адносна доўгія надпісы без прабелаў паміж словамі. З вялікай верагоднасцю сікульская мова адносілася да лаціна-фаліскскай падгрупы італійскіх моў, гэта значыць была найбліжэйшым сваяком лацінскай мовы (высокую ступень падабенства сікульскай мовы з лацінскай адзначаў яшчэ сучаснік Марк Тэрэнцый Варон).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История древнего Востока, т.2. М. 1988.
  • Немировский А. И. История раннего Рима и Италии. — Воронеж: Изд-во Воронежского ун-та, 1962.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]