Унутраная рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уну́траная ры́фма — рыфма, якая звязвае два паўрадкоўі аднаго вершаванага радка або словы, размешчаныя ў сярэдзіне двух суседніх радкоў:

Апанас коней пас,
Кацярына — бы́чкі.
Пачакай, не ўцякай:
Куплю чаравічкі!
(Народная песня)

Унутраная рыфма, як і рыфма ўвогуле, мае метрычна-кампазіцыйнае значэнне. Гэтым яна вылучаецца з цэлага шэрагу ўнутрырадковых слоўных сугуччаў, якія па форме (але не па функцыі) падобныя да яе. Унутраная рыфма вельмі часта сустракаецца ў народнай паэзіі, а таксама ў паэтаў, творчасць якіх цесна звязаная з фальклорам. Напрыклад, у творах Т. Шаўчэнкі М. Багдановіч налічыў каля тысячы такіх рыфмаў. З беларускіх паэтаў асабліва часта іх ужываў Я. Купала. Многія яго вершы («Касцам», «Думкі», «З дарогі», «За праўду» і інш.) вызначаюцца выкарыстаннем рэгулярных унутраных рыфмаў, узбагачаных іншымі ўнутрырадковымі сугуччамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]