Перайсці да зместу

Унцынарыёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Унцынарыёз[1] — глісная хвароба жывёл, якая выклікаецца нематодай унцынарыяй вузкагаловай (Uncinaria stenocephala) сямейства анкіластамідаў.

Яйцы паразіта з калам хворай жывёлы трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія пры заглынанні з кормам або вадой ці ўкараненні іх праз скуру пранікаюць у кішэчнік жывёлы і ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў[1].

Эпідэміялогія

[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі найчасцей бывае ў сабак, ваўкоў, лісоў, янотападобнага сабакі, барсука і рысі[1].

Да ўнцынарыёзу найбольш успрыімлівы маладняк[1].

Хвароба праяўляецца анеміяй, паносам з дамешкам крыві, знясіленнем[1]. Доўжыцца 8—30 сутак, вядзе да гібелі жывёлы або пераходзіць у хранічную форму[1].

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактычныя меры ўключаюць утрыманне жывёл у зверагаспадарках у клетках з сеткаватай падлогай, дэзінвазия, папераджальная дэгельмінтызацыя[1].

Эфектыўнае лячэнне U. stenocephala ўключае правільнае медыкаментознае лячэнне і правільны выбар антыгельмінтнага сродка[1]. У заражаных жывёл рэкамендуецца даследаваць фекаліі праз 3 тыдні пасля заканчэння лячэння[2].

З лекаў прымяняюць фебантэл, фебантэл/пірантэла эмбанат, фенбендазол, івермекцін, мебендазол, пірантэла памаат.

Для прафілактыкі эфектыўнасць паказалі івермекцін/пірантэл/празіквантэл або моксідэкцін, якія добра спраўляюцца з U. stenocephala у сабак[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Унцынарыёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 164
  2. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак :1 няма тэксту
  3. Hookworms in Small Animals - Digestive System (англ.). Merck Veterinary Manual. Праверана 26 красавіка 2019.