Універмаг Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
універмаг
Універмаг Беларусь
Belarus-Minsk-Belarus General Store-1.jpg
53°52′34″ пн. ш. 27°37′48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Тып будынка універсальны магазін
Аўтар праекта Я. Разанаў, Г. Аквілаў
Дата пабудовы 1978 год

Універмаг Беларусь (Мінск)
Універмаг Беларусь
Універмаг Беларусь

«Універмаг Беларусь» — універсальны магазін у Мінску, адно з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі. Размешчаны па адрасе вул. Жылуновіча, 4. Штат універмага налічвае каля тысячы супрацоўнікаў, гандлёвыя плошчы складаюць каля 7200 кв. м, якія штодня наведваюць 35 тыс. пакупнікоў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 2 лістапада 1970 г. была зацверджана праектная дакументацыя на будаўніцтва ў цэнтры Заводскага раёна г. Мінска ўнівермага «Беларусь». Прадпрыемства створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства гандлю БССР № 50 ад 3 мая 1978 г. Універмаг адкрыўся 8 чэрвеня 1978 г[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак універмага быў узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў Я. Разанава і Г. Аквілава[3].

У кампазіцыі будынка дамінуе асноўны блізкі да квадрата ў плане аб'ём. Першапачаткова чатыры верхнія паверхі былі аб'яднаны ў суцэльны маналітны блок, які падтрымліваўся калонамі. Першы паверх паглыблены адносна верхніх і абкружаны шырокай галерэяй, у якую адкрыты цэнтральны галоўны ўваход і сіметрычна размешчаныя бакавыя ўваходы. У цэнтры асноўнага аб'ёму ўзвышаўся паверх, завершаны светлавым рэкламным надпісам. Пластыка фасадаў асноўнага аб'ёму была заснавана на кантрасце выразных гарызантальных паясоў са шкла і бетону і шматлікіх дробных вертыкальных чляненняў. Мерны рытм падвойных бетонных рэбраў-выступаў паўтараўся ў металічным каркасе зашклення. Вышэй па рэльефе да тыльнага фасада далучаны рознавялікія аб'ёмы[3].

На 1—4-м паверхах размяшчаюцца гандлёвыя залы, злучаныя паміж сабой па цэнтры эскалатарамі і 2 бакавымі лесвіцамі, адміністрацыйныя, складскія, бытавыя памяшканні, кафэ; на 5-6-м паверхах знаходзяцца канферэнц-зала, складскія і інш. памяшканні. У аддзелцы інтэр'ераў быў выкарыстаны метал, дрэва і мармур. Адвольная планіроўка дазваляе спалучыць рацыянальнае размяшчэнне гандлёвых ячэек з мэтанакіраваным рухам патокаў пакупнікоў. У рознавялікіх аб'ёмах — складскія, службовыя і інш. дапаможныя памяшканні[3].

Універмаг пасля перабудовы

За сваю гісторыю ўнівермаг чатыры разы змяняў свой выгляд, змянялася таксама і прылеглая тэрыторыя. У канцы 1990-х гг. была праведзена рэканструкцыя будынка, і замест надбудовы былі ўзведзены два паўнавартасныя паверхі. Паводле аднаго з праектаў, тут меў быць размясціцца зімовы сад[1].

З 2003 года практычна ўсю плошчу галоўнага фасада займае фотапано[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 «Беларусь» изнутри: как устроен известный столичный
  2. Об универмаге
  3. 3,0 3,1 3,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]