Універсітэт дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны
Університет державної фіскальної служби України
Udfsu.png
Арыгінальная назва Університет державної фіскальної служби України
Міжнародная назва University of the State Fiscal Service of Ukraine
Заснаваны 1921
Тып профільная ВНУ
Размяшчэнне Ірпінь
Юрыдычны адрас вул. Універсітэцкая 31,
Ірпінь, Кіеўская вобл., Украіна
Сайт nusta.edu.ua

Універсітэт дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны (укр.: Університет державної фіскальної служби України) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Ірпіні.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ведамасная ўкраінская ВНУ утворана Кабінетам Міністраў Украіны 11 лістапада 2015 года на базе Нацыянальнага ўніверсітэта Дзяржаўнай падатковай службы Украіны, Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута мытнай справы, Навукова-даследчага інстытута фінансавага права. Знаходзіцца ў сферы кіравання Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны.

Універсітэт рыхтуе бакалаўраў і магістраў эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцяў і фармуе кадравы патэнцыял для Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны. Тут выкладаюць амаль 500 выкладчыкаў, сярод іх 65 дактароў навук і прафесароў, 300 кандыдатаў навук (з іх 8 заслужаных юрыстаў Украіны, 1 заслужаны эканаміст Украіны; 4 заслужаных работніка адукацыі Украіны, 6 заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі Украіны, 2 заслужаных работніка фізічнай культуры і спорту Украіны; 2 заслужаных трэнера Украіны; 3 заслужаных работніка культуры Украіны, 12 майстроў спорту Украіны). У вучэбна-навуковых інстытутах і факультэце вучацца больш за 4 тысячы студэнтаў і магістрантаў. У структуры універсітэта функцыянуюць рэгіянальныя структурныя падраздзяленні ў такіх гарадах як Жытомір, Старажынэць, Камянец-Падольскі, Вінніца, Канатоп і Львоў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут фінансаў, банкаўскай справы
  • Інстытут права
  • Інстытут эканомікі, падаткаабкладання і мытнай справы
  • Інстытут уліку, аналізу і аўдыту
  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій
  • Інстытут гуманітарных навук
  • Інстытут спецыяльнай фізічнай і баявой падрыхтоўкі і рэабілітацыі
  • Факультэт падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў падатковай міліцыі
  • Навукова-даследчы інстытут фіскальнай палітыкі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]