Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў
Выява лагатыпа
Заснаваны 1966
Сайт uart.edu.al

Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў (алб. Universiteti i Arteve) — галоўная навучальная ўстанова, якая прапануе вышэйшую адукацыю ў галіне мастацтва ў Албаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Установа заснавана ў 1966 годзе як Вышэйшы інстытут мастацтваў, ён аб’яднаў тры мастацкія ўстановы: Тыранскую дзяржаўную кансерваторыю (алб. Konservatorin Shtetëror të Tiranës), Вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў (алб. Shkollën e Arteve të Bukura) і Вышэйшую акцёрскую школу «Аляксандра Мойсіў» (алб. Shkollën e Lartë të Aktorëve «Aleksandër Moisiu»). Акадэмія мастацтваў змагла скарыстацца рускай традыцыяй у класічнай музыцы і балеце дзякуючы таму, што Албанія і Расія былі ў цесных адносінах у часы камуністычнага кіраўніцтва. Школа па-ранейшаму падтрымлівае сувязі з Расійскай школай балета і класічнай музыкі. У 1991 годзе Вышэйшы інстытут мастацтваў быў перайменаваны ў Акадэмію мастацтваў. 12 кастрычніка 2009 года прэзідэнт Рэспублікі Албанія Бамір Топі ўзнагародзіў Акадэмію мастацтваў «Ордэнам Вялікага магістра».[1] 23 сакавіка 2011 года рашэннем Савета Міністраў Албаніі, Акадэмія мастацтваў была перайменавана ва Ўніверсітэт мастацтваў, які пачаў сваю дзейнасць з 2011/2012 навучальнага года.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мастацтваў мае тры факультэты:

Дырэктары/Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

З моманту свайго стварэння і да 1991 года Вышэйшым інстытутам мастацтваў кіраваў дырэктар. З 1997 года па цяперашні час ім кіруе рэктар.

Дырэктары/Рэктары Універсітэта мастацтваў
1966-1969 Вільсан Кіліка, жывапісец, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1969-1973 Тэфік Лаўшы, пісьменнік, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1973-1978 Лілі Жамо, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1978-1981 Ібрагім Мадхі, прафесар скрыпкі, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1981-1988 Крыста Ёрджы, кінарэжысёр, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1988-1991 Якаў Мату, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1991-1992 Фатмір Хісі, музыкант, (дырэктар Акадэміі мастацтваў)
1992-1995 Буяр Капекшыу, кінарэжысёр і акцёр (дырэктар Акадэміі мастацтваў)
1995-1997 Джэрдж Жэдзі, пісьменнік, (дырэктар Акадэміі мастацтваў)
1997-2008 Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў)
2008-2016 Петрыт Малай, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў, рэктар Універсітэта мастацтваў)
2016- Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Універсітэта мастацтваў)

Паштовая марка[правіць | правіць зыходнік]

45-годдзе Акадэміі мастацтваў

15 снежня 2011 года да 45-годдзя Акадэміі мастацтваў Пошта Албаніі выпусціла новую паштовую марку,[2] прысвечаную гэтай падзеі.

Зноскі

  1. President of the Republic of Albania – News(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2011. Праверана 28 красавіка 2021.
  2. [1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]