Універсітэт мытнай справы і фінансаў
Выгляд
Універсітэт мытнай справы і фінансаў | |
---|---|
Університет митної справи та фінансів | |
Арыгінальная назва | Університет митної справи та фінансів |
Міжнародная назва | University of Customs and Finance |
Заснаваны | 2014 |
Тып | профільная ВНУ |
Краіна | |
Юрыдычны адрас | вул. Вярнадскага 2/4, г. Дніпро, Украіна |
Сайт | umsf.dp.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт мытнай справы і фінансаў — украінская дзяржаўная спецыялізаваня вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мытнай справы і фінансаў быў створаны 3 верасня 2014 года шляхам аб'яднання Акадэміі мытнай службы Украіны і Днепрапятроўскай дзяржаўнай фінансавай акадэміі. Адна з двух існуючых ва Украіне спецыялізаваных вышэйшых навучальных устаноў, якія займаюцца падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай спецыялістаў у галіне мытнай справы. Мае ІV (вышэйшы) узровень дзяржаўнай акрэдытацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут права і міжнародна-прававых адносін
- Факультэт інавацыйных тэхналогій
- Фінансавы факультэт
- Факультэт эканомікі, бізнесу і міжнародных адносін
- Факультэт кіравання
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт мытнай справы і фінансаў