Украінскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт
Украінскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
Український державний хіміко-технологічний університет | |
Арыгінальная назва | Український державний хіміко-технологічний університет |
Міжнародная назва | Ukrainian State University of Chemical Technology |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 6 000 |
Прафесары | 60 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | пр-т Гагарына 8, г. Дніпро, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | udhtu.edu.ua |
Украінскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхналагічнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўніверсітэце сёння працуе больш за 60 прафесараў і дактароў навук, больш за 200 кандыдатаў навук. Вучэльня займае першае месца сярод тэхнічных універсітэтаў Украіны ў міжнароднай навукаметрычнай базе дадзеных Scopus, другое месца ў вобласці і 15 месца сярод 200 лепшых ВНУ Украіны.
Універсітэт мае 5 факультэтаў, 9 навучальных карпусоў, амаль 122 000 м2 навучальных і дапаможных памяшканняў; сучасны спартыўны комплекс, 5 інтэрнатаў (100 % іншагародніх студэнтаў забяспечаны жыллём), спартыўна-аздараўленчы лагер, бібліятэку з 770 тыс. асобнікаў вучэбнай, навуковай і мастацкай літаратуры і інш.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт хімічных тэхналогій і экалогіі
- Факультэт фармацыі і біятэхналогій
- Факультэт харчовых і хімічных тэхналогій
- Факультэт камп'ютарных навук і інжынерыі
- Эканамічны факультэт
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286