Універсітэт імя Ёсіпа Юрая Штросмаера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Універсітэт імя Ёсіпа Юрая Штросмаера
харв.: Svečilište J. J. Strossmayera u Osijeku
Rektorat Osijek.JPG
Арыгінальная назва:

харв.: Svečilište J. J. Strossmayera u Osijeku

Міжнародная назва:

University in Osijek

Заснаваны:

1975

Рэктар:

Гордана Кралік

Студэнты:

20 000(згодна з дадзенымі на 2008)

Размяшчэнне:

Осіек, Харватыя

Сайт:

unios.hr

Універсітэт імя Ёсіпа Юрая Штросмаера ў Осіеке (харв.: Sveučilište J. J. Strossmayera u Osijeku) — універсітэт у харвацкім горадзе Осіек. Заснаваны ў 1975 годзе. Ва ўніверсітэце навучаецца 20 000 студэнтаў (2008 год), працуе 1150 навукоўцаў. Рэктар універсітэта — Гордана Кралік. Універсітэцкая бібліятэка налічвае больш за 550 000 тамоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне ў вышэйшых школах мае ў Осіеке доўгую традыцыю. Яшчэ ў 1707 і 1724 гадах тут былі заснаваныя школа філасофіі і школа багаслоўя. У 1959 годзе ў Осіеке адкрыўся філіял эканамічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта. 26 сакавіка 1975 харвацкі парламент прыняў рашэнне аб заснаванні ў горадзе Осіек паўнавартаснага ўніверсітэта. Установа вядома перш за ўсё як педагагічны ўніверсітэт, паколькі ён працягваў традыцыю мясцовай педагагічнай акадэміі.

Галоўны корпус універсітэта быў пабудаваны ў 1895 годзе.

Універсітэт названы ў гонар каталіцкага тэолага і палітыка Ёсіпа Юрая Штросмаера(руск.) бел. (1815-1905).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва, з кафедрамі грамадзянскага будаўніцтва, гідратэхнікі, кіравання будаўніцтвам
  • Факультэт электратэхнікі, з кафедрамі электратэхнікі, сувязі і інфарматыкі і электратэхнікі
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, з дэпартаментамі сельскай гаспадаркі, землекарыстання, машынабудавання, заатэхнікі, экалогіі
  • Факультэт каталіцкай тэалогіі
  • Факультэт сельскагаспадарчага машынабудавання і харчовых тэхналогій, з аддзеламі харчовых тэхналогій, харчовай інжынерыі, тэхналогіі вытворчых працэсаў
  • Факультэт машынабудавання, тут займаюцца распрацоўкамі, вытворчасцю, лагістыкай, матэрыялазнаўствам, інжынернымі тэхналогіямі
  • Медыцынскі факультэт з кафедрамі медыка-біялогіі і медыцыны
  • Педагагічны факультэт з настаўніцкім дэпартаментам
  • Факультэт філасофіі з кафедрамі філасофіі, педагогікі, псіхалогіі, гісторыі, мовы і літаратуры (харватыстыкі, германістыкі, англістыкі) і інфармацыйных навук
  • Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва з дэпартаментамі: рэгіянальнае планаванне і кіраванне, фінансы, маркетынг, кіраванне бізнесам (эканоміка, камп'ютарныя навукі, гандаль і лагістыка)
  • Біялагічны факультэт
  • Хімічны факультэт
  • Матэматычны факультэт
  • Фізічны факультэт
  • Акадэмія мастацтваў з аддзяленнямі музыкі, мастацтва і драмы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ljetopis— Pedagoški fakultet, Sveučilište J. J. Strossmayera, Osijek, 2000.
  • Sveučilište J. J. Strossmayera u Osijeku, Osijek, 1991/1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]