Задарскі ўніверсітэт
Задарскі ўніверсітэт | |
---|---|
харв.: Svečilište u Zadru | |
![]() | |
Арыгінальная назва | харв.: Svečilište u Zadru |
Міжнародная назва | University of Zadar |
Заснаваны | 2003 |
Рэктар | Ante Ugdlešič |
Студэнты | 6000 |
Размяшчэнне | Задар, Харватыя, Mihovila Pavlinovića bb; новы кампус: Franje Tuđmana 24i |
Сайт | unizd.hr |
![]() |
Задарскі ўніверсітэт (харв.: Sveučilište u Zadru, лац.: Universitas Studiorum Jadertina)— універсітэт у харвацкім горадзе Задар. Першы ўніверсітэт заснаваны ў 1396 годзе, сучасны — у 2003 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з асобнымі крыніцамі, у 1396 годзе дамініканцы заснавалі ў Задары вышэйшую багаслоўска-філасофскую школу тыпу агульных даследванняў. У 1553 годзе гэта ўстанова стала называцца ўніверсытэт Джадзерціна і нават атрымала права прысуджаць навуковыя ступені. У 1806—1807 гадах, пры Напалеоне, вышэйшая школа дэградавала да ліцэя. У 1955 годзе тут быў заснаваны філасофскі факультэт — першы харвацкі ўніверсітэцкі інстытут, які знаходзіўся за межамі Заграба. 4 ліпеня 2002 года харвацкі парламент прыняў пастанову аб заснаванні ўніверсітэта. 25 сакавіка 2003 года адбылося першае пасяджэнне ўніверсітэцкага савета, на якім быў зацверджаны статут гэтай ВНУ.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт Задарма складаецца з 21 дэпартамента (аддзела):
- Дэпартамент англістыкі
- Дэпартамент археалогіі
- Дэпартамент бібліятэказнаўства
- Дэпартамент антрапалогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі
- Дэпартамент франкараманістыкі
- Дэпартамент геаграфіі
- Дэпартамент германістыкі
- Дэпартамент гісторыі
- Дэпартамент інфармацыі і камунікацыйных навук
- Дэпартамент італьяністыкі
- Дэпартамент класічнай філалогіі
- Дэпартамент харватыстыкі і славістыкі
- Дэпартамент гісторыі мастацтваў
- Дэпартамент лінгвістыкі
- Дэпартамент марскіх спраў
- Дэпартамент міжземнаморскай аквакультуры
- Дэпартамент педагогікі
- Дэпартамент філасофіі
- Дэпартамент псіхалогіі
- Дэпартамент адукацыі і пачатковай адукацыі
- Дэпартамент сацыялогіі
- Дэпартамент эканомікі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Cepulo, Dalibor: «Legal Education in Croatia from Medieval Times to 1918: Institutions, Courses of Study, Transfers», in: Pokrovac, Zoran (Hrsg.): «Juristenausbildung in Osteuropa bis zum Ersten Weltkrieg», Rechtskulturen des modernen Osteuropa, Bd. 3, Vittorio Klostermann, 2007, ISBN 978-3-465-04037-8, S. 95, Fn. 32
- Ridder-Symoens, Hilde de (Hrsg.): A History of the University in Europe. Bd. 1: Universities in the Middle Ages, Cambridge University Press, 1992 г., ISBN 0-521-36105-2, S. 62-65, S. 80-89.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка
- Факультэт лінгвістыкі ўніверсітэта Архівавана 28 кастрычніка 2009.