Перайсці да зместу

Уніхоўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уніхоўскія

Герб «Астоя»
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Павел Якаўлевіч Уніхоўскі

Уніхоўскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Астоя».

Прозвішча ўзялі ад маёнтка Уніхова ў Наваградскім ваяводстве. Першы вядомы прадстаўнік роду — Павел Якаўлевіч Уніхоўскі.

Пасля шлюбу дачкі Міхала Ельскага, Соф’і, з Янушам Уніхоўскім, Уніхоўскія сталі ўладальнікамі Дудзічаў.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду

[правіць | правіць зыходнік]
  • Павел Якаўлевіч Уніхоўскі (1514—26.12.1593)
  • Рыгор (8.1.1549—1.4.1606), паборца Новагародскага ваяводства ў 1589 г.
  • Януш (25.10.1621 — да 25.7.1649), менскі харунжы, падстолі з 1618 г.