Уральская кансерваторыя імя М. П. Мусаргскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уральская дзяржаўная кансерваторыя імя М. П. Мусаргскага
Будынак Уральскай кансерваторыі
Заснаваны 1934
Рэктар Заслужаны дзеяч мастацтваў, заслужаны артыст Расіі, прафесар Валерый Дзмітрыевіч Шкарупа
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія,
Екацярынбург
Юрыдычны адрас 620014, Екацярынбург, пр. Леніна, 26
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт uralconsv.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уральская дзяржаўная кансерваторыя імя М. П. Мусаргскага (руск.: Уральская консерватория имени М. П. Мусоргского) — дзяржаўная вышэйшая музычная навучальная ўстанова, размешчаная ў Екацярынбургу.

Кансерваторыя заснавана ў 1934 годзе як Свярдлоўская, у 1946 годзе атрымала назву Уральскай. Маюцца філіялы Уральскай кансерваторыі ў Цюмені і Якуцку. У 2008 годзе Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі прысвоены статус акадэміі, да гэтага яна мела статус інстытута[1].

Асноўны будынак кансерваторыі ў стыль класіцызм — адзін з найстарэйшых будынкаў горада, пабудаваны ў 1737 годзе. У XVIIIXIX стагоддзях у будынку размяшчалася Галоўнае ўпраўленне горных заводаў (Горная канцылярыя).

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт інструментальнага выканальніцтва.
  • Факультэт вакальна-харавога мастацтва, музыказнаўства, кампазіцыі і гукарэжысуры.

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра тэорыі музыкі
  • Кафедра гісторыі музыкі
  • Кафедра кампазіцыі
  • Кафедра спецыяльнага фартэпіяна
  • Кафедра струнных інструментаў
  • Кафедра духавых і ўдарных інструментаў
  • Кафедра народных інструментаў
  • Кафедра камернага ансамбля і канцэртмайстарскай падрыхтоўкі
  • Кафедра сольнага спеву
  • Кафедра музычнага тэатра
  • Кафедра харавога дырыжавання
  • Кафедра аркестравага дырыжавання
  • Кафедра музычнай гукарэжысуры
  • Кафедра фартэпіяна
  • Кафедра агульных гуманітарных дысцыплін

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

У кансерваторыі навучаецца 630 студэнтаў, з іх 500 чалавек — на вочнай форме навучання[2]. Навучанне праводзіцца па наступных спецыяльнасцях[3]:

  • Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна; аркестравыя струнныя інструменты; аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты; аркестравыя народныя інструменты)
  • Вакальнае мастацтва (акадэмічны спеў)
  • Дырыжаванне (дырыжаванне оперна-сімфанічным аркестрам; дырыжаванне акадэмічным хорам)
  • Кампазіцыя
  • Музычная гукарэжысура
  • Музыказнаўства
  • Музыказнаўства і музычна-прыкладное мастацтва

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]