Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Заснаваны 1956
Студэнты 18 000
Сайт usurt.ru

Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін (руск.: Уральский государственный университет путей сообщения) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Екацярынбург.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны ў Свярдлоўску ў 1956 годзе як Уральскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту на базе Свярдлоўскага чыгуначнага тэхнікума. Першы факультэт ва ўніверсітэце быў адкрыты ў 1957 годзе. У 1994 годзе ВНУ атрымала новую назву — Уральская дзяржаўная акадэмія шляхоў зносін. Аднак, ужо ў 1999 годзе акадэмія набыла сваю бягучую назву — Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя факультэты:

  • будаўнічы
  • кіравання працэсамі перавозак
  • механічны
  • эканомікі і кіравання
  • электрамеханічны
  • электратэхнічны

Таксама ў складзе ўніверсітэта маюцца два інстытуты, якія ажыццяўляюць навучанне па завочнай форме: Інстытут завочнай адукацыі і Інстытут дыстанцыйнай адукацыі. Універсітэт валодае структурнымі падраздзяленнямі ў гарадах: Чалябінск, Перм, Курган, Цюмень, Ніжні Тагіл і Златавуст[2].

Зноскі