Ураўненне стану ідэальнага газу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева, ураўненне Клапейрона — ураўненне, якое ўстанаўлівае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі, што вызначаюць стан ідэальнага газу.

Атрымана ў 1834 годзе Б. П. Э. Клапейронам у выглядзе

дзе p, V і T — ціск, аб'ём і тэмпература ідэальнага газу, B — каэфіцыент прапарцыянальнасці, які залежыць ад M — масы і μ — малярнай масы газу.

У 1874 годзе Дз. І. Мендзялееў вывеў ураўненне для 1 моля ідэальнага газу:

дзе R — універсальная газавая пастаянная.

Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева ў выглядзе

з'яўляецца ўраўненнем стану ідэальнага газу, якое аб'ядноўвае закон Авагадра, закон Бойля—Марыёта, закон цеплавога расшырэння газаў (гл. законы Гей-Люсака).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]