Істараўшан
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ура-Цюбэ)
| ||||||||||||||
Істараўшан (тадж.: Истаравшан) (да 2000 года — Ура-Цюбэ) — горад у Сагдыйскай вобласці Таджыкістана, адміністрацыйны цэнтр Істараўшанскага раёна. Істараўшан — другі па велічыні горад Сагдыйскай вобласці.
Размешчаны на поўначы Таджыкістана, у перадгор'ях Туркестанскага хрыбта, за 78 км ад абласнога цэнтра — горада Худжанд. Размешчаны на вышыні каля 1178 метраў над узроўнем мора. Клімат мяккі, зіма — мнагаснежная, лета гарачае, сухое.