Туркестанскі хрыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Туркестанскі хрыбет
кырг. Түркстан кырка тоосу, узб. Turkiston tizmasi, тадж. Қаторкӯҳи Туркистон
Mountains located South of Isfana.JPG
39°34′59″ пн. ш. 69°45′00″ у. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаГісара-Алай 
Даўжынякаля 340 км
Найвышэйшая вяршыняпік Скалісты 
Вышэйшы пункт5621 м 
Туркестанскі хрыбет (Таджыкістан)
Туркестанскі хрыбет
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Туркестанскі хрыбет' (кірг.: Түркстан кырка тоосу, узб.: Turkiston tizmasi, тадж.: Қаторкӯҳи Туркистон) — высакагорны хрыбет шыротнага кірунку, даўжынёй каля 340 км, які адносіцца да Гісара-Алайскай горнай сістэмы.

Праз горны вузел Матча хрыбет стульваецца з Алайскім хрыбтом на ўсходзе, і распасціраецца да Самаркандскай раўніны на захадзе. Паўночны схіл працяглы і спадзісты, з ядлаўцовымі лясамі і рэдкалессямі, паўднёвы — кароткі і круты, са скаламі і асыпкамі. З поўдня далінай ракі Зераўшан аддзелены ад Зераўшанскага хрыбта. Найвышэйшыя пункты — пік Скалісты (5621 м) і пік Пірамідальны (5509 м). Грэбень хрыбта, асабліва ва ўсходняй частцы, пакрыты горнымі ледавікамі. Самыя буйныя — ледавікі Талстога, Шуроўскага і Зераўшанскі — выток ракі Зераўшан. Праз адзін з перавалаў хрыбта — Шахрыстан на вышыні 3378 метраў праходзіць шаша Душанбэ — Худжанд. Схілы раздзеленыя далінамі рэк Ісфара, Ак-Суу, Кара-Суу. На паўночным схіле размешчана горнае возера Ай-Кёль.

Па хрыбце праходзіць мяжа Таджыкістана з Узбекістанам і Кыргызстанам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]