Усходні калідор
| Усходні калідор | |
|---|---|
| | |
| Жанр | ваенны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Беларусьфільм |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 1966 |
| IMDb | ID 0348327 |
«Усхо́дні калідо́р» (руск.: Восточный коридор) — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1966 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым.[1] У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе ўзнімаецца тэма Халакоста.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця.
У галоўных ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Р. Адамайціс | |
| В. Нехарошава | |
| Л. Абрамава | |
| В. Плют | |
| Г. Глебаў | |
| Е. Рысіна | |
| В. Цітова | |
| Б. Маркаў | |
| В. Кашпур | |
| Н. Барабанаў | |
| Б. Бабкаўскас | |
| В. Акуратэрс |
У эпізодах
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Н. Трусаў | |
| А. Мелдуціс | |
| С. Паска | |
| Е. Шулдайтэ | |
| А. Іваноў | |
| В. Уральскі | |
| І. Матвееў | |
| І. Лазарыдзі | |
| Л. Даброва | |
| Л. Баранчык | |
| Л. Шыфрын | |
| С. Лук’янчыкаў |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтары сцэнарыя — Алесь Кучар, Валянцін Вінаградаў
- рэжысёр-пастаноўшчык — Валянцін Вінаградаў
- галоўны аператар — Юрый Марухін
- мастак-пастаноўшчык — Яўген Ігнацьеў
- кампазітары — Мікаэл Тарыверыеў, Эдуард Хагагарцян
- рэжысёр — В. Рыбараў
- аператар — Д. Зайцаў
- гукааператар — С. Шухман
- мастак па касцюмах — А. Грыбава
- мастак-грымёр — Л. Емельянаў
- мантажор — П. Засухіна
- рэдактар — В. Гузанаў
- Дзяржаўны сімфанічны аркестр кінематаграфіі — дырыжор Э. Хачатуран
- дырэктар карціны — І. Філаненка
Прэм’ера і пракат
[правіць | правіць зыходнік]На IV кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў горадзе Кішынёве карціна была аднадушна прызнана антымастацкай з’явай і выведзена журы з твораў, падлеглых абмеркаванню. Фільм быў абвінавачаны ў манернасці, вычварнасці, халодным эстэцтве, дасведчанасці ў прылівах і адлівах сучаснага кінематографу, эстэтычным і этычным цынізме. У масавы пракат стужка не выйшла.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Меркаванне на конт кінастужкі, якое выказана ў дакументальным фільме Андрэя Кудзіненкі «Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» (2018):
| Падзея незвычайная для беларускага кіно. Фільм дзіўны, нечаканы, эклектычны, фільм-кентаўр, фільм на ўзбочыне традыцый. Ні да гэтае карціны, ні пасля яе ў беларускім кіно не з’яўлялася твораў, у якіх гэтак аголена, з такой шчырасцю праводзіліся канцэпцыі, настолькі чужыя нашаму разуменню гісторыі. Гэта яскравы прыклад таго, куды здольны завесці сляпая, несвядомая пагоня за модаю, не толькі ў фармальным дачыненні, але і ў трактоўцы падзей. |
Зноскі
- ↑ Анна Крючкова. «Восточный коридор» и «Искусство исчезновения». История в двух фильмах (руск.). «Аргументы и Факты в Белоруссии» (6 верасня 2017). Праверана 13 жніўня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Усходні калідор» на YouTube
- «Усходні калідор» на сайце kino-teatr.ru
