Алесь Кучар
Алесь Кучар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1996 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, драматург, крытык, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, журналіст, рэдактар |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Алесь Ку́чар (Айзік Евелевіч Кучар; 27 чэрвеня 1910, в. Прудзішча, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 9 красавіка 1996, Мінск) — беларускі крытык і драматург.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1909 года ў сям’і служачага. У 1926 годзе працаваў у Смалявіцкім райвыканкаме справаводам.
Вучыўся ў БДУ і Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1929—1932), пасля ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, які скончыў у 1937 годзе. У 1932—1936 гадах — у рэдакцыях беларускіх рэспубліканскіх газет, на Беларускім радыё.
У 1938—1940 гадах выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута. Адным вечарам 1940 года, калі Максім Танк, Наталля Арсеннева і Алесь Кучар ішлі па Савецкай вуліцы ў Мінску, Танк голасна гаварыў па-беларуску, на што атрымаў спалоханую заўвагу Кучара:
![]() |
Ведаеце, не гаварыце так голасна па-беларуску, у нас гэта не прынята[1]. | ![]() |
Напісаў данос на беларускага пісьменніка Станіслава Пятровіча Шушкевіча, сасланага ў высылку. Гэтая гісторыя апісваецца сынам пісьменніка, Станіславам Шушкевічам, у кнізе «Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР»:
«Потым з высылкі вярнуўся бацька і расказаў наступнае. У турме ад яго патрабавалі напісаць даносы на некалькіх чалавек. Абяцалі за гэта вызваліць. Бацька катэгарычна адмовіўся. Яго пачалі пераконваць: не будзь святым, усе так робяць. Маўляў, такі крок - узаемавыгодны. Усіх пастрашаць і адпусцяць на свабоду. Бацька не паверыў і працягваў адмаўляцца. Тады следчы паказаў даносы на яго, напісаныя Эдзі Каган (Агняцвет) і Алесем (Айзікам) Кучарам. Следчы сказаў: напішаш на ўсіх, выйдзеш на волю, усе разам зберыцёся і пасмяецеся ўволю. Мы ўсіх адпусцім і справы вашыя закрыем. Бацька адмовіўся.»
У час Вялікай Айчыннай вайны — журналіст франтавых газет.
3 1945 года намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 года загадчык аддзела ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 года рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1960—1968 гадах член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1927 года.
Памёр 9 красавіка 1996 года ў Мінску.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У яго працах 1930—1940-х гг. вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага, У. Хадыкі і інш., прыпісванне ім буржуазна-нацыяналістычнай ідэалогіі , эстэцтва. У пазнейшых артыкулах і нарысах пра класікаў беларускай літаратуры, творчасць пісьменнікаў Беларусі (зборнікі «Літаратурна-крытычныя артыкулы», 1953; «Аб мастацкай прозе», 1961) пазбавіўся спрошчанай трактоўкі твораў.
Аўтар п’ес пра партызанскі рух («Заложнікі», пастаўлена ў 1944), мінскіх падпольшчыкаў («Гэта было ў Мінску», пастаўлена ў 1949), пасляваеннае будаўніцтва («Неспакойныя сэрцы», пастаўлена ў 1952), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Куляшовым, 1958), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (з М. Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Усходні калідор» (з В. Вінаградавым, 1968).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Меў сына Фелікса Айзікавіча Кучара (нар. 1935), беларускага аператара і рэжысёра дакументальнага кіно.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Дзвіной, Нямігай, Віліяй: П’есы і кінасцэнарыі. Мн., 1962;
- Аблічча часу. Мн.,1971;
- Літаратурна-крытычныя артыкулы:Выбранае. Мн., 1980.
Зноскі
- ↑ Арсеннева, Н. Аўтабіяграфічная нататка // Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Савік; Прадм. А. Сямёнавай. — Мн. — С. 475. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кучар Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі МІФЛГ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Настаўніцкая газета»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Постаці Беларусьфільма
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі