Усё, што я люблю
Усё, што я люблю | |
---|---|
польск.: Wszystko, co kocham[1] | |
Жанр | драматычны фільм[3] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 95 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 2009 і 14 красавіка 2011[2] |
IMDb | ID 1442584 |
«Усё́, што я люблю́» (польск.: Wszystko, co kocham) — польскі фільм-драма рэжысёра Яцака Борцуха . 7 верасня 2010 года спецыяльная камісія, прызначаная міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны Багданам Здраеўскім , пад старшынствам Агнешкі Холанд абвясціла, што фільм з’яўляецца польскім кандыдатам на «Оскар» у катэгорыі найлепшым фільме на замежнай мове ў 2011 годзе.
18 лістапада 2010 года фільм выйшаў на DVD разам з фільмамі: «Гісторыя польскага року » і «Beats of Freedom ».[5]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі фільма адбываюцца ў пачатку 1980-х гадоў. У назве фільма таксама закладзена назва музычнага гурта галоўных герояў: WCK (Wszystko, Co Kocham). Фільм паказвае спецыфіку жыцця падлеткаў таго часу, іх праблемы і радасці. Героі фільма — старшакласнікі, якія жывуць на ўзбярэжжы, якія заснавалі панк-рок-гурт. Вакаліст гурта — Янэк (сын ваенна-марскога афіцэра), які закахаўся ў Басю; аднак іх каханне сутыкаецца з перашкодамі, якія ўзнікаюць у выніку грамадска-палітычнага становішча бацькоў. Фільм паказвае рэальную сітуацыю ў выніку ўвядзення ваеннага становішча ў 1981 годзе. Бацька і Янэк наведваюць паміраючую бабулю (паказана пачуццё сяброўства паміж бацькам і сынам). Бацька дапамагае Янэку атрымаць дазвол на канцэрт гурта ў школе, але ваенны камісар перахоплівае касету з запісам. У дзень запланаванага канцэрта камісар адмяняе мерапрыемства з-за «непадцэнзурных твораў», але калі моладзевая аўдыторыя пачынае скандаваць «Салідарнасць, Салідарнасць!», хлопцы парушаюць забарону і даюць канцэрт (песня пра свабоду, накіраваную на сістэму ўлады ПНР). У выніку бацька і маці Янэка губляюць працу; яны вырашаюць паехаць у вёску. Янэк выскоквае з кватэры хакейнай клюшкай і нішчыць машыну над’яжджаючага ваеннага камісара.[6]
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Ольга Фрыч | Бася |
Матэўш Косьцюкевіч | Янак |
Анна Радван | маці Янака |
Якуб Гершал | Казік |
Анджэй Хыра | бацька Янака |
Катажына Герман | Сакалоўская |
Матэўш Банасюк | Сташак |
Ігар Аблоза | «Д’ябал» |
Марэк Каліта | Сакалоўскі |
Зыгмунд Малановіч | дзед Янака |
Эльжбета Каркошка | бабуля Янака |
Брыгіда Туроўска | маці Басі |
Эва Колясіньска-Шрамэль | настаўніца |
Галіна Скочыньска | настаўніца фартэп’яна |
Гжэгаж Гзыл | бацька Басі |
Лукаш Кжэміньскі | жаўнер |
Мацей Наўроцкі | жаўнер |
Марыян Яскульскі | насільшчык |
Дарыюш Сястач | афіцэр |
Богдан Смагацкі | ксёндз |
Беларускае дубляванне
[правіць | правіць зыходнік]Фільм дубляваны на беларускую мову творчымі супрацоўнікамі тэлеканала «Белсат» і паказаны ў эфіры з нагоды 10-годдзя тэлеканала.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с https://filmpolski.pl/fp/index.php?film=1222955
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 12 лістапада 2020.
- ↑ https://www.filmweb.pl/film/Wszystko%2C+co+kocham-2009-498675
- ↑ https://filmpolski.pl/fp/index.php?osoba=1164675
- ↑ Katalog produktów - Zew wolności 3DVD (польск.). filmweb.pl. Праверана 23 мая 2020.
- ↑ Апісанне сюжэту фільма «Wszystko co kocham»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэкламны плакат фільма(недаступная спасылка)
- Wszystko co kocham на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйны амерыканскі сайт «All That I Love» Архівавана 1 лютага 2023.
- Wszystko co kocham(недаступная спасылка) у базе Culture.pl