Перайсці да зместу

Уцёкі (фільм, 1978)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
УцёкіM:
фр.: La Carapate
Жанр кінакамедыя[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Gaumont Film Company[d]
Працягласць 100 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1978 і 2 лютага 1979[1]
IMDb ID 0077295

«Уцё́кі » (фр.: La Carapate) ― французская камедыя рэжысёра Жэрара Уры, якая выйшла на экраны ў 1978 годзе. Прэм'ера ў Францыі адбылася 11 кастрычніка 1978 года.

Ліён. 27 мая 1968 года. Адвакат Жан-Філіп Дзюрок, вядомы сваімі ўльтралевымі поглядамі, прыехаў у турму, каб наведаць свайго кліента Марсьяля Галара, асуджанага на смерць за забойства, якога ён не здзяйсняў. Дзюрок хоча паведаміць свайму падабароннаму аб тым, што яго апеляцыя адхілена, але ён, адвакат, паспрабуе атрымаць для яго прэзідэнцкае памілаванне, і для гэтага ў яго ўжо прызначана сустрэча з прэзідэнтам Францыі генералам дэ Голем. Але менавіта ў гэты дзень у турме здарыўся масавы бунт з уцёкамі. Да ўцекачоў падключыўся і Галар. Ён карыстаецца магчымасцю і, украўшы вопратку свайго адваката, спакойна, пад яго выглядам і па яго пропуску, выйшаў з турмы. Дзюрока таксама аб'яўляюць у вышук як саўдзельніка. Пасля серыі прыгод Дзюрок дабівацца для Галара памілавання ад самога генерала дэ Голя.

Акцёр Роля
П’ер Рышар Жан-Філіп Дзюрок Жан-Філіп Дзюрок
Віктар Лану Марсьяль Галар Марсьяль Галар
Раймон Бюс'ер бацька Дзюрока бацька Дзюрока

Гістарычныя падзеі

[правіць | правіць зыходнік]

Фільм выйшаў на экраны праз 10 гадоў пасля майскіх падзей 1968 года ў Францыі, якія адлюстраваны ў фільме і якія прывялі да адстаўкі прэзідэнта Шарля дэ Голя. У прыватнасці, у фільме выкарыстаны сапраўдныя запісы зваротаў прэзідэнта па тэлебачанні. У фільме таксама паказаны вылет Шарля дэ Голя на верталёце 29 мая 1968 года ў Бадэн-Бадэн.

Зноскі