Уільям Дампір
Выгляд
Уільям Дампір | |
---|---|
William Dampier | |
Уільям Дампір, партрэт, напісаны Томасам Мёрэем | |
Род дзейнасці | мараплавец, пірат |
Дата нараджэння | 5 верасня 1651 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | сакавік 1715 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Дампір (1651, Іст-Кокер, Англія — сакавік 1715, Лондан) — англійскі мараплавец, пірат. Здзейсніў тры кругасветныя падарожжы. Некалькі гадоў правёў на в. Тарцю (на поўнач ад Гаіці ) у Вест-Індыі (галоўная база піратаў у Атлантыцы); удзельнічаў у рабаванні іспанскіх гарадоў і паселішчаў на берагах Амерыкі. Плаваў да берагоў паўночна-заходняй Аўстраліі, дзе адкрыў групу астравоў (а-вы Дампіра) і шмат дробных астравоў. Склаў апісанні і карты для паўднёвых раёнаў Ціхага акіяна. Імем Дампіра названа некалькі астравоў і праліваў у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна і ў Малайскім архіпелагу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lives and voyages of Drake, Cavendish, and Dampier; including an introductory view of the Earlier earlier discoveries in the South sea, and the history of the bicaniers. — NY.: J. & J. Harper, 1832. — P. 164—332. (англ.)