Уільям Лаян Мак-Кензі
| Уільям Лаян Мак-Кензі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: William Lyon Mackenzie | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Роберт Болдуін Саліван | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 сакавіка 1795[1][2] |
||||||
| Смерць |
28 жніўня 1861[1] (66 гадоў)
|
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Ізабель Бакстэр | ||||||
| Дзеці | Isabel Grace Mackenzie[d] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Прафесія | палітык, журналіст | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Уільям Лаян Мак-Кензі (англ.: William Lyon Mackenzie; 12 сакавіка 1795, г.Данды, Вялікабрытанія — 29 жніўня 1861, Таронта, Канада) — канадскі палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1824 года выдаваў тут газету «The Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брытанскі каланіяльны рэжым, выступаў за правядзенне дэмакратычных рэформ.
У 1828—1836 гадах член парламента, з 1834 года мэр г.Таронта.
Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза», заснаваны ў 1834 годзе.
Узначальваў антыбрытанскае паўстанне 1837—1838 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850 года).
У 1851—1858 гадах член Заканадскай асамблеі правінцыі (калоніі) Канада.
Яго ўнук Уільям Лаян Мак-Кензі Кінг быў прэм’ер-міністрам Канады тры разы з 1921 па 1948.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 William Lyon Mackenzie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ University of Toronto, Laval University WILLIAM LYON MACKENZIE // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.