Уільям Роўэн Гамільтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Роўэн Гамільтан
William Rowan Hamilton
William Rowan Hamilton painting.jpg
Уільям Роўэн Гамільтан
Дата нараджэння 4 жніўня 1805(1805-08-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1865(1865-09-02)[1][2] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці: William Edwin Hamilton[d]
Род дзейнасці матэматык, фізік, астраном, навуковы работнік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера матэматыка, фізіка, механіка
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d][3] (1827)
  • магістр мастацтваў[d][3] (1837)
  • Альма-матар
    Член у
    Узнагароды і прэміі
    Commons-logo.svg Уільям Роўэн Гамільтан на Вікісховішчы

    Уільям Роўэн Гамільтан (англ. William Rowan Hamilton; 4 жніўня 1805 — 2 верасня 1865) — выдатны ірландскі матэматык і фізік XIX стагоддзя.

    Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

    Гамільтан нарадзіўся ў Дубліне, у сям'і юрыста. З-за фінансавых цяжкасцей з трох гадоў яго выхоўваў дзядзька па бацьку, Джэймс Гамільтан, вікарый і настаўнік у горадзе Трым.

    Ужо ў дзяцінстве хлопчык выявіў незвычайныя здольнасці. У 7 гадоў ён ведаў старажытнаяўрэйскую мову, у 12 — пад кіраўніцтвам дзядзькі Джэймса, добрага лінгвіста, ведаў ужо 12 моў і сярод іх фарсі, арабская і санскрыт. У 13 гадоў ён напісаў кіраўніцтва па сірыйскай граматыцы.

    Пасля моў надышла пара захаплення матэматыкай. Двума гадамі раней Гамільтану трапіўся лацінскі пераклад «Пачаткаў» Еўкліда, і ён дэталёва вывучыў гэта сачыненне; ў 13 гадоў ён прачытаў «Універсальную арыфметыку» Ньютана, у 16 ​​гадоў — большую частку «Матэматычных пачаткаў натуральнай філасофіі» Ньютана, у 17 гадоў — пачаў вывучэнне «Нябеснай механікі» Лапласа.

    1823: паступіў у Трыніці-каледж у Дубліне. Ён паказаў бліскучыя здольнасці, і ў 1827 годзе, яшчэ студэнтам, быў прызначаны прафесарам астраноміі ў Дублінскім універсітэце і каралеўскім астраномам Ірландыі, пост Каралеўскага астранома Ірландыі займаў на працягу 38 гадоў — даўжэй, за астатніх, каго прызначалі на гэту пасаду. Публікуе шэраг работ па геаметрычнай оптыцы.

    1833: жэніцца з Хелен Бэйлі. Шлюб аказаўся не вельмі ўдалым, і Гамільтан пачаў злоўжываць алкаголем.

    1834—1835: класічныя працы па гамільтанавай механіцы.

    1835: віцэ-кароль Ірландыі ўзвёў Гамільтана ў баранеты.

    1837: абраны прэзідэнтам Каралеўскай ірландскай акадэміі і членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук.

    1843: адкрывае кватэрніёны і паглыбляецца ў іх даследаванне.

    У канцы жыцця Гамільтан пакутваў ад душэўнага разладу.

    Зноскі

    1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
    2. 2,0 2,1 William Rowan Hamilton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    3. 3,0 3,1 Wikipedia — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.
    4. 4,0 4,1 Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 4 жніўня 2019.

    Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

    • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.544

    Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

    Шаблон:Каралеўскія астраномы Ірландыі