Перайсці да зместу

Англійская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Англійская Вікіпедыя
англ.: English Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL en.wikipedia.org (англ.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова англійская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 15 студзеня 2001[1]
Колькасць артыкулаў 6 994 424
Колькасць выяў 937 255
Колькасць старонак 63 149 645
Колькасць правак 1 285 938 100
Зарэгістраваных удзельнікаў 49 146 290
Актыўных удзельнікаў 118 797
Адміністратараў 841
Глыбіня 1 312,6
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.

Па стане на 16 мая 2025, 12:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 6 994 424 артыкулы, гэта на 877 359 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 49 146 290 удзельнікаў, з іх 118 797 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 841 удзельнік маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 285 938 100.

  1. The Early History of Nupedia and Wikipedia: A Memoir - Slashdot — 2005. Праверана 30 снежня 2023.