Перайсці да зместу

Уінстан Грэм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уінстан Грэм
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1908(1908-06-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 2003(2003-07-10)[3][1] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Andrew Graham[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст
Жанр гістарычны раман[d] і містэрыя[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
афіцэр ордэна Брытанскай імперыі
winstongraham.org

Рыцар Уінстан Моўдслі Грэм (англ.: Winston Mawdsley Graham), народжаны Уінстан Грайм (англ.: Winston Grime; 30 чэрвеня 1908, Манчэстэр, Англія, Вялікабрытанія10 ліпеня 2003, Бакстэд, Усходні Сасекс, Англія, Вялікабрытанія) — англійскі раманіст. Спачатку публікаваўся пад псеўданімам Уінстан Грэм, а ў 1947 годзе зрабіў яго сваім сапраўдным імем.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька рана памёр. Пасля сканчэння сярэдняй школы ў 17-гадовым веку Уінстан Грэм пераехаў у Перанпорт (Корнуал), дзе пражыў 34 гады. У 1939 ажаніўся з Джын Уільямсан, з якой мелі дваіх дзяцей.

Лета 1960 года правёў у паўднёвай Францыі і ўрэшце пасяліўся ва Усходнім Сасексе.

Спрабаваў пісаць яшчэ з дзяцінства. Член Таварыства аўтараў Вялікабрытаніі з 1945 года. Член Каралеўскага літаратурнага таварыства. Кавалер ордэна Брытанскай імперыі (1983).

Памёр ва ўласным доме ў Бакстэдзе ў 95-гадовым веку. Яго сын Эндру і дачка Разамунда Барто перадалі большасць рукапісаў і дакументаў Уінстана Каралеўскаму інстытуту Корнуала.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы раман, «Дом з вітражнымі вокнамі», апублікаваны ў 1934 годзе.

У 1945 выдаў першы раман серыі «Полдарк» пад назвай «Рос Полдарк». Пасля гэтага выйшлі яшчэ 11 кніг серыі, апошняя з якіх, «Бела Полдарк», выдадзеная ў 2002. Дзеянні раманаў адбываюцца ў Корнуале, дзе Грэм жыў у 1925—1960 гадах.

У 1941 годзе ў шпіёнскім трымценніку «Начное падарожжа» пра Італію часоў Мусаліні выказваўся, што Вялікабрытанія прайграе вайну, але ўсё ж будзе супраціўляцца нягледзячы ні на што.

Акрамя «Полдарку», напісаў яшчэ 30 прыгодніцкіх раманаў, том апавяданняў («Японская дзяўчынка», 1971) і тры немастацкія творы. Тры з яго чатырох п’ес былі пастаўлены, прычым у дэбютнай пастаноўцы «Сямі падазраваных» у 1933 годзе згулялі сам аўтар з будучай жонкай.

Кнігі Уінстана Грэма перакладзеныя на 29 моў.

Тэле- і кінаадаптацыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле серыі раманаў «Полдарк» знятыя два тэлесерыялы Бі-Бі-Сі: у 1975—1977 і 2015—2019 гадах. У 1964 годзе Альфрэд Хічкок зняў трымценнік паводле рамана «Марні».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На стагоддзе з дня нараджэння Уінстана Грэма Каралеўскі корнуальскі музей у Трура зладзіў выставу, прысвечаную жыццю і творам аўтара.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Winston Graham // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #124629784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/240751/Winston-Graham

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]