Альфрэд Хічкок
Альфрэд Хічкок | |
англ.: Alfred Hitchcock | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 13 жніўня 1899[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 29 красавіка 1980[1][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Жонка: | Alma Reville[d] |
Дзеці: | Pat Hitchcock[d] |
Адукацыя: | |
Прафесія: | кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар |
Кар’ера: | 1921—1976 |
Кірунак: | трылер |
Узнагароды: | |
IMDb: | ID 0000033 |
Alfred Hitchcock — The Master of Suspense | |
![]() |
Альфрэд Джозеф Хічкок (англ.: Alfred Joseph Hitchcok; 13 жніўня 1899 — 29 красавіка 1980) — англійскі кінарэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ЗША. Асноўны жанр яго фільмаў — трылер.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вядома, што прадзед Альфрэда Хічкока Чарльз Хічкок жыў у Стратфардзе — прадмесці Лондана — і быў рыбаком. Яго сын Джозэф разам з бацькам, яго братамі і сябрамі таксама займаліся рыбным промыслам. У 1851 годзе ён ажаніўся з ірландкай Эн Махоні. Яна была каталічкай, як і большасць карэнных ірландцаў, але па замужжы змяніла сваю веру на пратэстанцкую, каб не адрознівацца ад большасці англічан. Пасля жаніцьбы Джозэф Хічкок змяніў рыбны промысел на гандаль садавіной і гароднінай, г. зн. стаў зяленіўшчыкам.
У Джозэфа і Эн было дзевяцера дзяцей. Бацькаву справу перанялі толькі сыны Альфрэд і Уільям — будучы бацька Альфрэда Хічкока. У 1887 годзе Уільям Хічкок пабраўся шлюбам з ірландкай (а таму і каталічкай), дачкой стратфардскага паліцэйскага Эмай Джэйн Уілэн. Але ён паўтарыў лёс бацькі з дакладнасцю да наадварот. Цяпер ужо ён змяніў веру — вянчанне прайшло паводле абраду рымскай каталіцкай царквы, і Уільям Хічкок прыняў каталіцтва. Праз тры гады, у 1890 годзе, у іх нарадзіўся сын, якога назвалі ў гонар бацькі Уільямам, а яшчэ праз два гады — дачка Элен Кэтлін.
У 1896 годзе сям’я пераехала ў Лейтанстоўн, дзе Хічкокі нанялі ў зяленіўшчыка, які адышоў ад спраў, невялікі дом па адрасе The High Road 517. У той час Лейтанстоўн быў невялікім прадмесцем Лондана, які адносіўся да графства Эсэкс і месціўся за 5 міль на поўнач ад цэнтральнай часткі Лондана паміж ракой Лі, якая ўпадае ў Тэмзу. Цяперашнім часам Лейтанстоўн увайшоў у склад ўсходняй часткі Лондана.
Альфрэд Хічкок нарадзіўся 13 жніўня 1899 года ў Лондане. Скончыў езуіцкую школу Святога Ігнація. Строгія парадкі ў школе моцна ўплывалі на будучае жыццё і творчасць. У 1920 годзе пачынае працаваць у кінастудыі электрыкам, потым — дызайнерам цітраў у кінакампаніі Famous Players-Lasky, куды праз год уладжваецца мантажорам яго будучая жонка Альма Рэвіль. Жонку ён любіў усё жыццё, дарма што рэжысёр меў даволі няпросты характар, спецыфічнае пачуццё гумару і схільнасць кпіць са знаёмых людзей.
У 1920 г. працуе над першым фільмам як рэжысёр — «Заўсёды кажы сваёй жонцы». У 1922 г. здымае свой першы трылер «Кватарант», а ў 1934 — першы з шасці сваіх знакамітых фільмаў — «Чалавек, які ведаў зашмат».
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны (1939) пераязджае ў ЗША, дзе супрацоўнічае з легендарным прадзюсарам Генры Сэлзнікам. Апошні зачаста ўмешваецца ў працу Хічкока, але забяспечвае яго ўсімі патрэбнымі сродкамі. Здымае фільм «Рэбэка», які атрымлівае «Оскар» у катэгорыі «найлепшы фільм». У 1948 г. здымае свой першы каляровы фільм «Вяроўка»
У 1940-я гг. А. Хічкок здымаў прыкладна адзін фільм за год, а з 1948 г. сам жа з’яўляўся іх прадзюсарам. Яго ўлюбёнымі акцёрамі былі Кэры Грант, Джымі Сцюарт, Грэйс Келі. Вяршыні сваёй кар’еры ён дасягнуў у 1950-я гг.
Пачынаючы з фільма «Марні» (1962) працы А. Хічкока ўспрымаліся публікай і крытыкамі даволі стрымана. Але, не зважаючы на крытычныя адносіны да камерцыйнага галівудскага кінематографа, на Хічкокавы фільмы станоўча адгукаліся крытыкі французскай «новай хвалі». Франсуа Труфо нават наследаваў яго стыль у некаторых сваіх істужках.
У 1976 годзе на экраны выходзіць апошні фільм, зняты Хічкокам, — «Сямейна змова». У 1979 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўручыў Хічкоку прэмію «За дасягненні ўсяго жыцця»[10]. Незадоўга да сваёй смерці Хічкока ўганаравалі званнем [10].
На схіле свайго жыцця Хічкок разам са сцэнарыстамі Джэймсам Косціганам і Эрнэстам Леманам працаваў над сцэнарыем да шпіёнскага трылера «Кароткая ноч». Тым не менш, фільм так і не быў зняты. Галоўным чынам да гэтага прычынілася рэжысёрава здароўе і праблемы, звязаныя са здароўем яго жонкі Альмы, якая перанесла інсульт. Сцэнарый быў надрукаваны пасмяротна.
Хічкок памёр ва ўзросце 80 гадоў у сябе дома, у Лос-Анджэлесе, ад нырачнай недастатковасці а 09:17 29 красавіка 1980 года. Яго пахаванне праходзіла ў касцёле на Бэвэрлі-Хілз. Хічкокава цела крэміравалі, а прах развеялі над Ціхім акіянам[11][12].
Унёсак у кінематограф[правіць | правіць зыходнік]
Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Хічкок пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Англіі, а з 1939 года ў ЗША. Усяго ён стварыў 55 поўнаметражных істужак, шмат якія з іх сталі класікаю сусветнага кінематографа. Акрамя таго, Альфрэд Хічкок зняў яшчэ і 21 тэлефільм для серыі «Альфрэд Хічкок прадстаўляе» і два дакументальныя фільмы (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінаработы (адна з іх — «Нумар 13») засталіся незавершаныя. Альфрэд Хічкок і сёння з’яўляецца адным з самых шанаваных і папулярных кінарэжысёраў.
Хічкок вядомы таксама сваімі камеа. Ён любіў эпізадычна паяўляцца ў сваіх фільмах: то як выпадковы мінак, то як пустацікавец. Часцей за ўсё яго ролі былі маленькія, без слоў, але ў некаторых ён завязвае кароткія дыялогі з галоўнымі героямі. Такім парадкам ён паяўляўся амаль ува ўсіх сваіх позніх фільмах. І ў цэлым, Хічкок, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, імкнуўся стварыць наўкола сябе містычную атмасферу, акружаў сябе арэолам таямнічасці.
Рэжысёрскі почырк[правіць | правіць зыходнік]
Фільмы Хічкока заснаваныя на страху і саспенсе. Яго героі — людзі, які трапілі ў пастку акалічнасцей. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаеміны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.
Сярод упадабаных кінематаграфічных прыёмаў Хічкока варта адзначыць здымку з пункта гледжання персанажа, гэта значыць здымку камерай з такога аспекту, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма персанажа. Хічкоку таксама прыпісваюць вынаходства вельмі хуткага і дробавага мантажу, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псіха». Цяпер гэту манеру мантажу часта завуць «эмтывішным мантажом», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысёры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж стаў таксама часта ўжывацца ў трэйлерах.
Была заўважана і фірменная прыхільнасць Хічкока здымаць у галоўных ролях халодных бландзінак (Грэйс Келі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанет Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).
Асабістыя якасці[правіць | правіць зыходнік]
Сучаснікі Хічкока кажуць, што на першым часе ён здаваўся мілым чалавекам, але доўга трываць яго ў якасці суразмоўцы было немагчыма[13]. У дзяцінстве Хічкок быў нелюдзімым, адхіленым ад іншых дзяцей[13]. Аўтар кнігі «Цёмны бок генія» біёграф Хічкока Дональд Спота паказвае яго як жорсткага, баязлівага чалавека[14].
Хічкок быў педантам: напрыклад, біяграфіі герояў у фільмах распрацоўваліся з асаблівай дбайнасцю, не прапускаючы ні адной дробнай дэталі[15]. Хічкок быў памяшаны на чысціні. Пасля карыстання ракавінай ён выціраў саму ракавіну і кран трыма ручнікамі[16].
Альфрэд валодаў даволі спецыфічным пачуццём гумару. Ён цалкам мог паднесці чатырыста вэнджаную рыб чалавеку, якому быў агідны пах рыбы[17]. Пры здымках фільма «39 прыступак» галоўным героям прыйшлося праходзіць ўвесь дзень у кайданках, таму што рэжысёр, паводле яго сцвярджэння, страціў ключ ад іх[17]. Вядомы таксама выпадак, калі Хічкок падарыў Мелані Грыфіт, калі тая была ў пяцігадовым узросце, ляльку з тварам яе маці актрысы Тыпі Хедрэн, якая ляжала ў цацачнай труне. Прычына дадзенага падарунку крылася ў тым, што адбыўся канфлікт на здымачнай пляцоўцы паміж Хедрэн і Хічкокам[17]. Хічкок таксама любіў рассаджваць гасцей на спецыяльныя падушкі, якія выдаюць непрыстойныя гукі[17]. Аднойчы ён пажартаваў над бацькам пісьменніцы Дафны дзю Мар’ё — акцёрам Джералдам дзю Мар’ё, запрасіўшы яго ў госці на маскарад. Усім астатнім гасцям ён сказаў, што гэта будзе афіцыйны вечар. У выніку ўвесь вечар Морьё правёў сярод смокінгаў ў касцюме турэцкага султана[18].
Хічкок на працягу ўсяго жыцця баяўся паліцэйскіх і ні разу не сеў за руль аўтамабіля з-за таго, што ў дзяцінстве за невялікі правіну па радзе бацькі яго замкнулі на дзесяць хвілін у камеры аддзялення паліцыі[10]. Пасля таго, як яго выпусцілі, паліцэйскі сказаў яму, што менавіта так караюць дрэнных людзей[19]. У далейшым з-за боязі паліцэйскіх многія яго фільмы былі пабудаваныя на падсвядомым страху перад несправядлівым абвінавачваннем і пераследам[10].
Хічкок пакутаваў авафобіяй (або яйцафобіяй) — бояззю прадметаў авальнай формы[18][20][21][22]. Хічкок вельмі нерваваўся пры выглядзе курынага яйкі, пададзенага афіцыянтам[23].
Альфрэд Хічкок на памяць ведаў назвы і размяшчэнне нью-ёркскіх вуліц, а таксама графік руху цягнікоў у большасці штатаў[16].
Калі ў жонкі Хічкока здарыўся інсульт, ён увесь час, пакуль яго жонцы рабілі медыцынскія працэдуры, прасядзеў у рэстаранчыку насупраць. У далейшым ён ніколі не набліжаўся да гэтага рэстаранчыка, бо памятаў усе тыя пачуцці, што ён зведаў, калі яго жонка трапіла ў бальніцу[18].
Тэматычныя трылогіі[правіць | правіць зыходнік]
Разглядаючы творчасць Хічкока з пазіцый лаканаўскага псіхааналізу, Славой Жыжак падзяляе яго самыя славутыя фільмы на тэматычныя трылогіі[24]:
- «Не той чалавек» (1956), «Галавакружэнне» (1958), «Да поўначы праз паўночны захад» (1959) — тры фільма, у якіх галоўных герояў прымаюць не за тых, кім яны з’яўляюцца на самай справе.
- «Галавакружэнне», «Да поўначы праз паўночны захад» і «Псіха» (1960) — галоўныя героі спрабуюць штучна запоўніць пустэчу, выкліканую смерцю каханай жанчыны («Галавакружэнне»), загадкавай фігурай неіснуючага чалавека («Да поўначы праз паўночны захад») і смерцю маці («Псіха»), прычым у апошнім выпадку Норман Бейтс спрабуе ўваскрэсіць маці, заняўшы яе месца ў рэальнасці.
- «Да поўначы праз паўночны захад», «Псіха» і «Птушкі» (1963) ўтвараюць трылогію пра пустаце і дысбалансе ў сямейных адносінах: адсутнасць фігуры бацькі кампенсуецца хваравіта разадзмутым матчыным суперэга. Уладная маці галоўнага героя ва ўсіх трох фільмах адносіцца да яго як да сваёй уласнасці і сваім умяшаннем бурыць яго спробы выбудаваць паўнавартасныя адносіны з іншымі жанчынамі.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вынік жыцця Хічкока — 55 поўнаметражных кінафільмаў, многія з якіх сталі класікай сусветнага кінематографа. Акрамя таго, Альфрэд Хічкок зняў яшчэ і 21 тэлефільм для серыі «Альфрэд Хічкок прадстаўляе» і два дакументальныя фільмы (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 працы засталіся незавершаныя.
Хічкок купіў правы на экранізацыю рамана Дэвіда Бэці «Вёска зорак», пасля таго, як адмянілі яго папярэдні фільм («Сляпы»)[25]. Сюжэт апавядаў пра тое, як пілоты ваенна-паветраных сіл, транспартуюць атамную бомбу, пасля паломкі выбуховага механізму становяцца смяротнікамі [26]. Але фільм не быў спрадзюсаваны і быў адменены ў 1962 годзе.
Фільмаграфію Хічкока можна ўмоўна падзяліць на некалькі перыядаў: Ціхія гады, Брытанская класіка, Марачны Галівуд, Ваенныя гады, Дасканаленне стылю, Чацвёртае дзесяцігоддзе, Майстар саспенса, Вялікі пажылы чалавек, Вяртанне дадому[27].
«Брытанскі перыяд». Раннія працы да 1925 года[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1920 | Кліч юнацкасці / The Call of Youth | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Hugh Ford) | |
1920 | Вялікі дзень / The Great Day | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Hugh Ford) | |
1921 | З’яўленні / Appearances | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1921 | Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bush | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1921 | Небяспечная хлусня / Dangerous Lies | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Paul Powell) | |
1921 | Таямнічая дарога / The Mystery Road | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Paul Powell) | |
1921 | Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-York | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1922 | "Заўсёды расказвай сваёй жонцы / Always Tell Your Wife | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Сурэжысёр (рэжысёр Hugh Croise).
Фільм незавершаны. | |
1922 | Бумеранг кахання/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetua | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр John S. Robertson) | |
1922 | Чалавек з радзімы / The Man From Home | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр George Fitzmaurice) | |
1922 | Іспанскі камень / Spanish Jade | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр John S. Robertson) | |
1922 | Раскажыце сваім дзецям / Tell Your Children | студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр Donald Crisp) | |
1922 | Тры жывых здані / Three Live Ghosts | Студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнер інтэрцітраў
(рэжысёр George Fitzmaurice) | |
1922 | Нумар 13 / Number 13 | Студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Прадзюсар, рэжысёр (фільм застаўся няскончаны) | |
1923 | Белы цень / The White Shadow | Студыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Бэлканам і Вілкаксам | Асістэнт рэжысёра, суаўтар сцэнарыя, мантажор, мастак-пастаноўшчык.
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1923 | Кабета — кабеце / Woman to Woman | Студыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Белканам і Вілкаксам | Асістэнт рэжысёра, суаўтар сцэнарыя, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1924 | Гарачая прыгода / The Passionate Adventure | Студыя ў Іслінгтане, кампанія Gainsborough Pictures | Асістэнт рэжысёра, сцэнарый, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1925 | Нягоднік / The Blackajard | Студыя UFA, Берлін, Германія | Асістэнт рэжысёра, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) | |
1925 | Грэхападзенне ханжы / The Prude’s Fall | Студыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Белканам і Вілкаксам | Асістэнт рэжысёра, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык
(рэжысёр Graham Cutts) |
«Брытанскі перыяд». Нямыя фільмы (1925—1929)[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1925 | Сад уцех / Pleasure Garden | |||
1926 | Горны арол / The Mountain Eagle | |||
1926 | Кватарант / The Lodger | |||
1927 | Уніз па схіле / Downhill | |||
1927 | Лёгкія паводзіны / Easy Virtue | |||
1927 | Рынг / The Ring | |||
1927 | Фермерава жонка / The Farmer’s Wife | |||
1928 | Шампанскае / Champagne | |||
1929 | Чалавек з вострава Мэн / The Manxman | |||
1929 | Шантаж (нямая версія) / Blackmail (silent version) |
«Першы галівудскі перыяд» (1940—1947)[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1940 | Рэбека / Rebecca | |||
1940 | Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent | |||
1941 | Містар і місіс Сміт / Mr. & Mrs. Smith | |||
1941 | Падазрэнне / Suspicion | |||
1942 | Дыверсант / Saboteur | |||
1943 | Цень сумніву / Shadow of a Doubt | |||
1944 | Выратавальны човен / Lifeboat | |||
1944 | Шчаслівай дарогі / Bon Voyage | (кароткаметражны фільм) | ||
1944 | Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache | (кароткаметражны фільм) | ||
1945 | Зачараваны / Spellbound | |||
1946 | Благая слава / Notorious | |||
1947 | Справа Парадайна / The Paradine Case |
«Другі галівудскі перыяд» (1948—1957)[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1948 | Вяроўка / Rope | |||
1949 | Пад знакам казярога / Under Capricorn | |||
1950 | Страх перад сцэнай / Stage Fright | |||
1951 | Незнаёмцы ў цягніку / Strangers on a Train | |||
1952 | Я спавядаюся / I Confess | |||
1954 | У выпадку забойства набірайце «М» / Dial M for Murder | |||
1954 | Акно на двор / Rear Window | |||
1955 | Злавіць злодзея / To Catch a Thief | |||
1955 | Непрыемнасці з Гары / The Trouble with Harry | |||
1956 | Чалавек, які ведаў зашмат / The Man Who Knew Too Much | |||
1957 | Не той чалавек / The Wrong Man |
«Хічкокаўскія бестселеры» (1958—1964)[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1958 | Галавакружэнне / Vertigo | |||
1959 | На поўнач праз паўночны захад / North by Northwest | |||
1960 | Псіха / Psycho | |||
1963 | Птушкі / The Birds | |||
1964 | Марні / Marnie |
«Позні перыяд» (1966—1976)[правіць | правіць зыходнік]
Год |
Назва |
Вытворчасць |
Рэлізы |
Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1966 | Разарваная заслона / Torn Curtain | |||
1969 | Тапаз / Topaz | |||
1972 | Ашалеласць / Frenzy | |||
1976 | Сямейная змова / Family Plot |
Цытаты[правіць | правіць зыходнік]
- «Я цвёрда перакананы, што атмасферу страху ў фільме трэба ствараць выключна кінематаграфічнымі метадамі».
- «Каб зрабіць вялікі фільм, патрэбны тры рэчы — сцэнарый, сцэнарый і яшчэ раз сцэнарый».
- «У мастацкім кіно рэжысёр з’яўляецца богам, у дакументальным — Бог з’яўляецца рэжысёрам».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118551647 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Alfred Hitchcock
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118551647 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/england/london/8006735.stm
- ↑ Alfred Hitchcock // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.findadeath.com/Deceased/h/Alfred%20Hitchcock/alfred_hitchcock.htm
- ↑ http://www.contactmusic.com/alfred-hitchcock
- ↑ http://www.hollywoodsgoldenage.com/moguls/alfred_hitchcock.html
- ↑ 10,0 10,1 10,2 10,3 Альфред Хичкок (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Alfred Hitchcock Dies; A Master of Suspense; Alfred Hitchcock, Master of Suspense and Celebrated Film Director, Dies at 80 Increasingly Pessimistic Sought Exotic Settings Technical Challenges Became a Draftsman Lured to Hollywood , The New York Times (30 April 1980, Wednesday). Праверана 21 жніўня 2007.
- ↑ Alfred Hitchcock Dies; A Master of Suspense; Alfred Hitchcock, Master of Suspense and Celebrated Film Director, Dies at 80 Increasingly Pessimistic Sought Exotic Settings Technical Challenges Became a Draftsman Lured to Hollywood. The New York Times (30 красавіка 1980). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 сакавіка 2008.
- ↑ 13,0 13,1 Обратная сторона гения (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Какой он, Альфред Хичкок? (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Какой он, Альфред Хичкок? » Педант (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ 16,0 16,1 Биография (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ 17,0 17,1 17,2 17,3 Какой он, Альфред Хичкок? » Специфический юмор Альфреда Хичкока (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ 18,0 18,1 18,2 Семенович боится пауков, Малиновская — темноты, а Донцова — самолётов (руск.) . Комсомольская правда. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ Биография Альфреда Хичкока (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
- ↑ Фобии и неврозы великих людей всех времён и народов (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ 10 знаменитых людей и их фобии. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ Alfred Hitchcock (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ Тараканы в голове, или Я не трус, но я боюсь (руск.) , Вокруг Света (11 ноября 2010 года), стр. 11. Праверана 14 мая 2012.
- ↑ Slavoj Žižek. Looking Awry: An Introduction to Jacques Lacan Through Popular Culture. 2nd ed. Massachusetts Institute of Technology Press, 1992. ISBN 978-0-262-74015-9. Pages 87-107
- ↑ Chris Gore, The 50 Greatest Movies Never Made (New York: St. Martin's Press, 1999), pg. 36
- ↑ Paul Stanton (David Beaty) Village of Stars, London: Michael Joseph, 1960
- ↑ Filmography (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 14 мая 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Альфрэд Хічкок на Вікісховішчы |
---|
|
- Асобы
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
- Кінарэжысёры ЗША
- Рэжысёры нямога кіно
- Сцэнарысты Вялікабрытаніі
- Сцэнарысты ЗША
- Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
- Кінапрадзюсары ЗША
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Памерлі ад нырачнай недастатковасці