У-70
Пратонны сінхратрон У-70 — пратонны сінхратрон энергіяй 70 ГэВ, пабудаваны ў 1967 годзе ў Інстытуце фізікі высокіх энергій. На момант збудавання энергія паскаральніка была рэкорднай, на дадзены момант У-70 — самы высокаэнергетычны паскаральнік у Расіі. За распрацоўку і ўвод у дзеянне сінхратрона У-70 калектыў навукоўцаў быў удастоены Ленінскай прэміі ў 1970 годзе.
Апісанне паскаральнага комплексу
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс працуе ў імпульсным рэжыме. Пратоны паскараюцца да 30 МэВ у лінейным паскаральніку УРАЛ-30, і інжэктуюцца ў хуткацыклічны бустэрны сінхратрон У-1.5 перыметрам 100 м, дзе паскараюцца да энергіі 1,32 ГэВ, пасля чаго перапускаюцца ў У-70. Далей на працягу ~9 с ідзе цыкл паскарэння да максімальнай энергіі 76 ГэВ, і пучок выкарыстоўваецца для фарміравання розных другасных пучкоў часціц. Сістэма павольнага вываду пратонавага пучка дае магчымасць выводзіць паскораныя пратоны раўнамерна на працяглым (да 2 с) прамежку часу. Перыметр У-70 — каля 1,5 км. Факусіравальная структура – тыпу FODO (моцнае факусіраванне). Агульная вага магнітнай сістэмы – звыш 20 000 т.
Асноўныя параметры сінхратрона[1] | |
---|---|
Максімальная энергія пратонаў, Emax | 76 ГэВ |
Энергія інжэкцыі, Emin | 1,32 ГэВ |
Перыметр, П | 1483,63 м |
Частата паўтору імпульсаў | 0,11 Гц |
Частата паскаральнага напружання, fВЧ | 5,5-6,1 МГц |
Кратнасць ВЧ | 30 |
Бэтатронная частата, νx = νy | 9,75-9,85 |
Інтэнсіўнасць пучка пратонаў у імпульсе, Np | 1,7×1013 |